Блог пользователя adukacyja

Адкрыты конкурс на сэмінар у Страсбурзе

3

Навучальная пляцоўка "Будзь пераменамі, якія хочаш бачыць", якая мае сваёй статутнай мэтай спрыяньне актыўнаму ўдзелу моладзі ў разьвіцьці дэмакратычных супольнасьцяў, запрашае беларусаў ва ўзросьце ад 18 да 32 гадоў складаць заявы на праграму разьвіцьця лакальных праектаў.

Адной з тэмай дадзенага сэмінару будзе Беларусь і тамтэйшае становішча з правамі чалавека.»»

Прэмія Курта Шорка для журналістаў-міжнароднікаў

4

Прэмія імя Курта Шорка (Kurt Schork) прызначаецца журналістам, якія прадэманстравалі мужнасьць і пасьлядоўнасьць у асьвятленьні спрэчных і небясьпечных аспэктаў грамадзка-палітычнага жыцьця ў краінах на стадыі пераходу ці разьвіцьця (прыклады тэмаў - этнічныя канфлікты, абарона правоў чалавека, праблемы міграцыі й падобныя).

Прэмія прысуджаецца ў дзьвюх катэгорыях: для мясцовых рэпартэраў, што пішуць на лакальныя тэмы, і для фрылансэраў, якія працуюць зь міжнароднай тэматыкай. Памер аднолькавы ў абодвух выпадках: $5 000.

Тэрмін падачы заяваў выбягае 22-га чэрвеня 2009 года.

Прачытаць пра крытэры адбору й скласьці заяву можна вось тутака.

Запрашэньне да высоўваньня намінантаў на прэміі Knight International Journalism Awards 2009

3

Міжнародны цэнтар для журналістаў (International Center for Journalists) запрашае да высоўваньня намінантаў на атрыманьне прэміі Knight International Journalism Awards 2009. Прэміі прызначаюцца выбітным рэпартэрам-міжнароднікам, якія прадэманстравалі высокую прафэсійнасьць і прыхільнасьць найвышэйшым стандартам журналістыкі на тле почасту цяжкіх перашкодаў.

На атрыманьне прэміі можна намінаваць прафэсійных журналістаў, кіраўнікоў СМІ, грамадзянскіх журналістаў ды інаватараў сацыяльных мэдыяў (digital news innovators). Сярод леташніх намінантаў - рэдактар аднаго зь беларускіх СМІ, рэпартэр з Уганды з спэцыялізацыяй на правох чалавека, блогер з Эгіпту, які адсочвае выпадкі паліцэйскіх надужыцьцяў, сьледчы рэпартэр зь Бірмы.»»

Стыпэндыі на выкананьне кароткатэрміновых праектаў ва Ўнівэрсытэце Мічыгану (ЗША)

6

Грамадзяне Ўкраіны, Беларусі, Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Казастану, Летувы, Малдовы й Славаччыны, а таксама грамадзяне Расеі-жыхары Каралявецкага абводу, што маюць ступень PhD (кандыдата ва ўсходне-эўрапэйскай сыстэме) запрашаюцца да складаньня прапановаў на фундаваньне кароткатэрміновых (2-4 тыдні) праектаў да выкананьня на базе Ўнівэрсытэту Мічыгану. Праекты маюць выконвацца ў супрацы з партнэрам з Унівэрсытэту ды могуць быць як дасьледчымі (research), так і навучальнымі (teaching). Пэрыяды выкананьня - альбо студзень-красавік, альбо верасень-сьнежань 2010 года.

Прапанаваныя праекты могуць датычыць любой дзядзіны, у якой працуе Ўнівэрсытэт.

Заяўнікі маюць знайсьці сабе партэра ва Ўнівэрсытэце, які будзе ўвадначасьсе й навуковым кіраўніком.»»

Стажыроўка для маладых актывістых у Чэхіі

3

Праграма "Стажыроўка імя Паўла Цігрыда" прадугледжаная для маладых людзей (25-30 год), якія займаюцца актыўнай грамадзкай дзейнасьцю ў Беларусі. Стажыроўку арганізуе Асацыяцыя па міжнародных пытаньнях www.amo.cz.

Галоўная мэта - даць магчымасьць удзельнікам стажыроўкі азнаёміцца з працэсамі трансфармацыі ў Чэхіі, дзейнасьцю ўрадавага й няўрадавага сэктароў, а таксама магчымасьць паўдзельнічаць у працы чэскіх грамадзкіх арганізацыях на пазыцыі практыканта. 

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на візы, страхоўку, праезд, пражываньне. Удзельнікам стажыроўкі выплочваецца стыпэндыя.

 Праграма складаецца зь дзьвюх частак:

 - першая частка адбудзецца з 3.05.2009 да 29.05.2009,»»

Конкурсы на гранты пад беларускія праекты

4

Вітаю! Ніжэй - спасылкі на чатыры грантавыя конкурсы, у якіх могуць браць удзел і беларускія няўрадавыя арганізацыі. Праблему я бачу толькі ў тым, што народ з НЎА на Беларусі й так напэўна ведае пра гэтыя гранты.»»

Інстытут еўрапейскай палітыкі прапануе стыпендыі для дактарантаў і маладых дактароў з Беларусі

5

(Знайшоў абвестку на старонцы Белапану :-). Дакладней кажучы, яна мне самахоць ўвалілася ў скрынку rss-чытальніка. Праўда, трохі папрацаваць і тутака давялося, бо калегі не падалі чамусьці спасылку на старонку, дзе трэба складаць заявы)

Інстытут еўрапейскай палітыкі (IEP, Берлін) прапануе стыпендыі для дактарантаў і маладых дактароў з Беларусі для напісання працы ў межах навучальнай праграмы па еўрапейскай бяспецы.

Стыпендыя для правядзення даследавання на працягу трох-чатырох тыдняў у Берліне ўключае пражыванне, праезд, сродкі на кішэнныя расходы, аднаразовую выплату ад 3 тыс. еўра, а таксама магчымую кароткачасовую камандзіроўку ў Брусель для правядзення інтэв'ю і даследаванняў .

Праграма доўжыцца з лютага 2009 года па жнівень 2010 года ў супрацоўніцтве з фондам "Фальксваген". Апошні тэрмін падачы заяў — 20 сакавіка 2009 года.

Болей падрабязна з умовамі ўдзелу, мэтавай аўдыторыяй праграмы ды працэдурай складання заяў можна пазнаёміцца на вось гэтай старонцы Інстытута Еўрапейскай Палітыкі.

(зыходнік ад "Белапану")

Стыпэндыі на атрыманьне PhD ад City University (Лёндан)

5

(выкладаю, на жаль, запозна, але конкурс на стыпэндыі адбываецца штогоду, так што як нехта ня дасьць рады ў сёлета, то можа паспрабаваць налета)

Унівэрсытэт Сіці (City University - назва паходзіць не ад мескага статусу ўнівэрсытэту, а яго месцазнаходжаньня каля вядомага фінасавага цэнтру брытыйскае сталіцы) штогоду прапануе некалькі стыпэндыяў для студэнтаў як з ЭЗ, так і з краінаў па-за ягонымі межамі для фінасаваньня навучаньня на атрыманьне ступені PhD. У рамах стыпэндыі кошт адукацыі пакрываецца цалкам; апроч гэтага, студэнт атрымлівае £14 000 штогоду на пакрыцьцё арэнды ды жыцьцёвых выдаткаў ды £1 000 на адведзіны профільных канфэрэнцыяў у Брытаніі. Памер стыпэндыі пераглядаецца штогоду ў мэтах кампэнсацыі інфляцыі. Пасьпяховыя кандыдаты атрымліваюць стыпэндыю на год наперад; працяг фінансаваньню залежыць ад іхных посьпехаў у бягучым годзе.

Заявы на прыймо на PhD можна складаць у якую-заўгодна школу (факультэт) унівэрсытэту.

Болей падрабязную інфармацыю можна знайсьці тутака.»»

Стыпэндыі на атрыманьне PhD ад унівэрсытэта Ўэстмінстэра

5

Унівэрсытэт Ўэстмінстэра (Лёндан) прапануе дваццаць поўных стыпэндыяў на атрыманьне ступені PhD па наступных кірунках:

Стыпэндыя перадугледжвае поўнае пакрыцьцё коштаў навучаньня ды 15 000 фунтаў штогоду на тэрмін максымум у тры гады.

Па болей падрабязную інфармацыю прашу зьвяртацца сюды. Скласьці заяву можна вось тутака. Тэрмін складаньня заяваў выбягае 3-га сакавіка. »»