Декабрь, 2008

Славакія ўваходзіць у зону Euro

9

Славакія з 1 студзеня далучаецца да зоны дзеяння агульнаэўрапейскай валюты. А эўра адзначыць 10-ю гадавіну са дня ўтварэння, паведамляе "Інтэрфакс".»»

Белорусы знают о кризисе

3

Как показало исследование аналитического центра EcooM (самого "объективного и честного"), 81,6% белорусов знают, что означает выражение "мировой финансовый кризис". 14,5% респондентов наоборот - даже не представляют, что скрывается за этими ужасными словами. А 2,2 процента белорусов вообще услышали о кризисе впервые. Не смогли ответить на вопрос около 4 процентов опрошенных.

Отвечая на вопрос "Какая из точек зрения на мировой финансовый кризис вам ближе?", 51,5% респондентов сказали, что мировой финансовый кризис длится уже давно. 27,3% граждан, принимавших участие в исследовании, думают, что мировой финансовый кризис начался недавно, а 12,4% жителей страны полагают, что глобальный кризис скоро начнется.

При этом 3,6% респондентов убеждены, что никакого мирового финансового кризиса не будет, а 5,2% опрошенных не смогли ответить на вопрос. 

Интересен тот факт, что знающие о кризисе и четко представляющие, что это такое, люди, составляют приблизительно тот же процент населения, поддержавший нашего Президента на последних выборах :) Просто наблюдение, ничего более...

Расейцаў канчаткова прыроўніваюць да дэбілаў

2

Расейскі парлямэнт ды прэзыдэнт Мядзьведзеў вырашылі зацьвердзіць закон, паводле якога непаўнагадовым нельга будзе знаходзіцца на двары па 22-ой гадзіне без дагляду дарослых. Дзякуй chegor за наводку.

Падаецца мне, нешта падобнае было й пры Радзянскім Зьвязе, але тады мала хто чапляўся да падлеткаў, што шпацыравалі па вуліцы гэтай своеасаблівай камэнданцкай гадзінай. Наўрад ці міліцыянтам цягнула выстаўляць сябе ідыётамі, што выконваюць загадзя дурны загад. А вось насьпела крыза - і закон вырашылі аднавіць. Пры гэтым я цалкам упэўнены, што ў Расеі замест рэальнага яго выкананьня міліцыянты атрымалі да рук яшчэ адну магчымасьць вымагаць грошы з бацькоў тых дзетак або зь іх саміх.»»

Як улады піярылі апазыцыю.

2

Калі па выбарох 2001 году апазыцыя была заключанай у рамы, якія паступова сьціскаліся, мала хто не датрымліваўся меркаваньня, што тая, старая, палітычная "гвардыя" ў Беларусі ня мае будучыні ў падобных варунках. Пытаньне было, калі яна скончыць існаваньне. Людзі зьняверыліся ў адсутнасьці стратэгіі, што вяла б наўпрост да перамогі, у візіі пераменаў, а не да чарговага сядзеньня на барыкадах. »»

АЭС на Астравеччыне.

4

Кіраўніцтва Астравецкага райвыканкама распачало ідэалагічную кампанію паводле якой будаўніцтва АЭС будзе карысна для дадзенага рэгіёна, у тым ліку і дасць штуршок эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю рэгіёна...

Аднак пры гэтым неяк забываецца той просты факт што Астравецкі раён – гэта Нарачанска-Вілейская зона, гэта адзін з самых чыстых раёнаў Беларусі. І, магчыма на мяне пакрыўдзяцца жыхары ўсходу краіны, але калі ўжо засралі з Чарнобылем паўднёвы ўсход Беларусі, дык няхай бы там і будавалі АЭС, на ўсялякі выпадак.

У любым выпадку будаваць АЭС у самым экалагічна чыстым рэгіёне - гэта злачынства... Ну што, рыхтуемся ўлетку валіць на анты-атамныя лагеры ў лепшых традыцыях анархістаў? :))

Каму - адно акно, каму - адзін прыпынак

3

Халодным снежаньскім днём разам са старшым афіцэрам аддзела ідэалагічнай работы Смаргонскага пагранатрада мы наведаліся на дзяржаўную граніцу, дакладней - на пункт пропуску Катлоўка. Ад першага шлагбаўма да адміністрацыйнага будынка і далей аж да віртуальнай лініі, за якой пачыналася тэрыторыя Літвы, наш шлях быў пад пільным наглядам відэакамер. Як патлумачыў начальнік аддзела пагранічнага кантролю Смаргонскага пагранатрада падпалкоўнік Міхаіл Сяглюк, падобнае відэаназіранне – першы крок, які дазваляе ўкараняць новыя тэхналогіі перасячэння мяжы, спрашчае кантроль і не затрымлівае надоўга грузаперавозчыкаў і пасажыраў. Пасля скандальных гісторый з хабарніцтвам на мяжы, такія меры назірання ўспрымаюцца яшчэ і як папярэджанне негатыўных з’яў і праявы ўнутрыведамаснага кантролю за службоўцамі.»»

В Хойниках в металлолом сдали пушку

2

Чего только не сдают в металолом наши предприимчивые граждане. В некоторых пунктах приёма можно найти, например, рабочие дизельные электростанции бу, которые явно где-то стырили. Но недавно местные власти нашли кое-что посерьезнее.»»

Беларусь у сусьветных мэдыях: ніжэй за Гандурас, але вышэй за Латвію

9

Дзякуючы блогу newmediabelarus.net напаткаў цікавы рэйтынг краінаў паводле згадак у Сеціве. Зыходнік можна пабачыць вось тут (па-ангельску).

Як пішуць укладальнікі рэйтынгу на падстаронцы "Мэта й мэтадалёгія", мэтай гэтага ранкінгу ёсьць паданьне падсумаванай інфармацыі пра тое, як пэўную краіну апісваюць у вядоўных сусьветных мэдыях. Індэкс укладаецца на падставе аналізу мільёнаў згадак пра краіну ў сотнях тысячаў артыкулаў штокварталу. Напрыклад, у пэрыяд ад 1-га красавіка да 30-га чэрвеня 2008 году у рамах дасьледаваньня былі прааналізаваныя артыкулы з 38 слынных крыніцаў. Прааналізаваныя артыкулы зьмяшчалі 5 мільлёнаў спасылак на 242 краіны, для якіх вылічаўся бал. З геаграфічна зьведзеных спасылак 1.5 мільлёны былі акрэсьленыя як станоўчыя ды 1.7 мільлёны - як адмоўныя. Такім чынам, пры разьліку Нацыяльнага Брэндынгавага Індэксу (National Branding Index) для кожнай краіны пад улік бралася "вага" (уплывовасьць) выданьня або іншае крыніцы, адкуль паходзілі спасылкі,  "вядомасьць" краіны ды колькасьць станоўчых ды адмоўных згадак.»»

Падніжка цэнаў на ByFly

3

"Белтэлекам" паднізіў цэны на byFly: зараз неабмежаваны дасяг да Сеціва з хуткасьцю да 1 МБс на спампоўку каштавацьме ўжо не 1435 000 рублёў, але 980 000. Усё адно шалёна дорага ў параўнаньні з коштамі ў суседніх краінах, хаця й прыемна.»»

Кошты на званкі пасьля лібералізацыі: брытыйскі варыянт.

3

Чаму супольнасьць уладальнікаў мабільных тэлефонаў на Беларусі магла так чакаць пазбаўленьня манапаліста вынятковага права на спалучэньні сетак розных апэратараў у сярэдзіне краіны - цалкам зразумела: падніжка коштаў міжсеткавых званкоў (за кошт эканоміі на выдатках "Белтэлекаму" за выкарыстаньне ягонае сеткі) ды, у рэшце рэшт, - неабмежаваныя пакеты: плоціш, напрыклад, 50 даляраў на»»

Лібералізацыя Белтэлекаму адкладаецца. "У інтарэсах грамадзянаў"

4

Нагадаю перадгісторыю: зь ініцыятывы міністэрства сувязі Беларусі беларускі парлямэнт прыняў у двух чытаньнях папраўкі да закону аб сувязі, згодна зь якімі дзяржаўны манапаліст "Белтэлекам" пазбаўляўся выключнага права на спалучэньне сетак у сярэдзіне краіны.»»

BYCAMP Minsk 2008: першы блін не камяком!

10

У Мінску адбыўся доўгачаканы, поўнамасштабны, самы сапраўдны Байкэмп. Тусоўкі з блогераў, праграмістаў ды крэатыўшчыкаў ужо даўно ездзяць па гасцінных чужынах, а цяпер удалося арганізаваць нешта і дома. Байкэмп прайшоў на тры “ўра”, пра гэта кажуць госці, арганізатары і рэзананс у беларускім інтэрнэце.

Аляксандр Градзюшка, куратар спецыяльнасці вэб-журналістыка інстытута журналістыкі БДУ дапамог шмат чым: у першую чаргу, ён прытуліў самаарганізаваны хаос байкэмпа ў сценах журфака.

Аляксандр Градзюшка: "Мы лічым, што будучыня – за вэб-журналістыкай, і мы рады дапамагчы гэтым маладым крэатыўным людзям, бо за імі – будучыня, да іх меркавання прыслухоўваюцца спецыялісты, і мы рады, што гэта мерапрыемства праходзіць у сценах інстытута журналістыкі".

У афіцыйных спісах нарэшце апынуліся 202 чалавекі, прычым шмат людзей падыходзіла, не зарэгістраваўшыся напярэдадні, і іх наўпрост дапісвалі ў афіцыйныя спісы, не адмаўляючы нікому.

У гэтай месцамі занадта нефармальнай абстаноўцы ўдалося злавіць пару арганізатараў, якія распавялі цікавосткі пра падрыхтоўку:»»

Новый вид форумов

Уважаемые пользователи!

У нас обновлен функционал раздела "Форумы". Сейчас раздел имеет гораздо более удобную систему навигации и комментирования, более содержательный дизайн и привычное расположение структурных элементов. При том, что структура форумов осталось прежней для вашего удобства.

Надееемся, вам понравится. Все замечания и предложения - прямо туда или в комментарии к этому посту.

Белорусские хостеры. Потери и приобретения

7

Хочу поделиться своей болью, которая может быть не у меня одного. Короче говоря, имел я маленький, но очень гордый сайтик у одного хорошего белорусского хостера - Swisshost.by - швейцарский хостинг в Беларуси. Надежный и приятный, никаких проблем и претензий к ним не было.»»

Адмаўляемся ад Internet Explorer!

6

Эксперты ў галіне кампутарнай бяспекі рэкамендуюць адмовіцца на некаторы час ад выкарыстання інтэрнэт-браўзера Internet Explorer. Справа ў тым, што ў браўзеры знайшлі дзірку, якая дазваляе хакерам атрымаць дасяг да прыватнай інфармацыі карыстальнікаў.»»

Національний Альянс білоруською мовою

4

Нацыянальны Альянс пачаў сваю дзейнасць у студзені 2005 года і аб'яднаў розныя групы маладых актывістаў памаранжэвай рэвалюцыі ў шматлікіх рэгіёнах Украіны. Некаторыя з актывістаў былі сябрамі мясцовых моладзевых грамадскіх арганізацый.

А зараз у іх з'явіўся новы сайт і на ім беларускі варыянт!

А вось і спасылка

SocialCamp, Кіеў

4

Вось нарэшце прыехаў з SocialCamp`а, які праходзіў у Кіеве 13-га снежня. SocialCamp - гэта канферэнцыя ў фармаце баркэмп, прысвечаная выкарыстанню інтэрнэт-інструмэнтаў у грамадскай дзейнасці.

Мэтамі яе было даць імпульс развіццю інтэрнэт-праектаў і ініцыятыў, прысвечаных сацыяльнай тэматыцы, а таксама навучыць грамадскія арганізацыі эфектыўнаму выкарыстанню гэтых самых інструментаў.

Падзея праходзіла на офісе "Інтэрньюс Украіна" і адзначылася вельмі ўтульнай абстаноўкай, добрымі знаемымі і файнымі кантактамі. Усяго праходзіла 4 паралельных сесіі. Я рабіў прэзэентацыю пра дзейнасць сайтаў грамадзянскай журналістыкі ў Беларусі, у тым ліку і iBelarus.net. Абмяркоўвалі манетызацыю рэсурсаў, розныя падыходы да развіцца падобных сайтаў, цяжкасці і складанасці пры іх стварэнні, і шмат чаго іншага.

Таксама было цікава паўдзельнічаць у круглым стале па грамадзянскай журналістыцы, арганізаваным Сяргеем Даніленка - рэдактарам вядомага сайта Хайвей.

Аўтарам СошлКэмпу вялікі дзякуй за добрае мерапрыемства, тым больш файна, што шмат хто з іх з'явіцца на нашым БайКэмпе ў гэту суботу! Вітаем усіх!

Пад катам пара фотак, прабачце што няшмат, проста няма часу :)»»