Май, 2009
Сустрэча будучых арганізатараў канфэрэнцыі - ByCamp.org
Автор: sotvoritel вс, 2009-05-31 16:11.З пачаткам лета мы пачынаем падрыхтоўку новай канфэрэнцыі. Аднак у гэтым годзе нас чакаюць вялікія зьмены. Сёлетняе мерапрыемства па атмасфэры нагадае баркэмп, аднак фармат будзе новы, маштабы большыя, а спецыялісты больш сур’ёзныя. Пакуль мы назвалі нашу задумку Belarusian Digital Culture Festival і прызначылі прыблізную дату – 2-4 кастрычніка 2009. Слоганам мерапрыемства абралі выраз “Less talk – more work!”.
Мэта гэтага паста, шаноўны баркэмпер, ня толькі ў тым, каб запісаць у твае пляны івэнт, але і запрасіць да ўдзелу ў нашым шоў па падрыхтоўцы фэсту. На працягу 4 месяцаў вы зможаце сачыць за ўсімі нюансамі арганізацыі канфэрэнцыі, даваць парады і крытыкаваць, а самае галоўнае - стаць самім удзельнікам, то бок арганізатарам фэсту.»»
Брытыйская адукацыя: keep walking
Автор: eolonir вс, 2009-05-31 12:40.У Лёндане раніца нядзелі. Ну вуліцах пуста: наступіў апошні дзень алькаголевага маратону, які пачынаецца шточацьверу й скончваецца недзе апоўдні сёньня. Падчас крызы радоўкі перад пабамі відавочна павялічыліся. Збольшага, візуальна мне падаецца, за кошт сярэдняга веку, якія пазгублялі працу. Моладзь папросту йдзе ў фрыланс або пераскоквае на некаторы час за стойкі бараў зь іншага боку: месца на курсах бармэнаў, барыстаў, ахвіцыянтаў амаль няма, раюць запісвацца на тры месяцы наперад. Падвысілася колькасьць абвестак ва ўнівэрскіх залях, якія прапануюць вычытку ангельскамоўных тэкстаў (паколькі ў Лёндане багата студыёзусаў з-за мяжы, чыя якасьць мовы почасту пакутуе), рэпэтытарства й асыстэнцтва (падыход, калі ўнівэр наймае чалавека на, прыкладам, час іспытовае сэсіі ў дапамогу прафэсару).
Як кажа гэта дасьледаваньне, у Беларусі адна з найвялікшых студэнцкіх супольнасьцяў у Эўропе (не магу параўноўваць зь іншымі краінамі сьвету, на жаль). Але да якасьці адукацыі колькасьць народу, што зьбіраецца на першых курсах у аўдыторыях, ня мае амаль ніякага дачыненьня. Ды й пытаньне ў тым, ці патрэбна СТОЛЬКІ вучыцца, каб потым працаваць НЕ паводле сваёй спэцыяльнасьці?
Цяжка параўноўваць беларускую адукацыю з той, што існуе на Брытыйскіх Абтоках, бо фактычна мы размаўляем пра два розныя падыходы, якія фармаваліся стагодзьдзямі й, адпаведна, кіраваліся мэнтальнымі й культурніцкімі зьменамі ў грамадзтвах. Варта проста згадаць, што тут, на Выспах, традыцыі самакіраваньня, якія маюць карані ў парлямэнтарызьме, не перарываліся НІКОЛІ ад ХІІІ стагодзьдзя. А яно мае найпрасьцейшае дачыненьне да таго, чым ёсьць брытыйскія ўнівэры зараз.
Па-першае, у брытыйскіх унівэрсытэтых няма тупога начытваньня лекцыяў, як у нас (памятаю, як на адным з курсаў майго лінгвістычнага каледжу на занятках гісторыяй мы займаліся дыктоўкамі ад званка да званка, бо не было падручнікаў, хаця настаўніца была клясная). Ёсьць падзел на лекцыі й сэмінары, але лекцыі ня ў нашым сэнсе. Перад пачаткам курсу студэнт атрымвае поштай працоўны плян курсу, дзе пазначана літаратура, якую варта вычытаць ("абавязковы" сьпіс да кожнага занятку складае старонак 500, "рэкамэндаваны" - да 1000, цалкам - тысячаў да трох, колькасьць заняткаў на тыдзень - ад трох да пятнаццаці). На лекцыі прафэсар дастане падрыхтаваную загадзя мультэмэдыйную прэзэнтацыю, "павесіць" яе на экран у якасьці тла й будзе... размаўляць з студэнтамі. Менавіта размаўляць. Па тым, што яны мусілі прачытаць. А як не (а гэтае "не"слушнае амаль у ста адсотках выпадкаў, студэнты паўсюды не рыхтуюцца да заняткаў) - то будзе намагацца накіраваць дыскусію на нейкую агульную тэму. Нават калі гутарка выйдзе на ўзровень звычайнага pub chatting - нічога страшнага. Галоўнае, каб размаўлялі й дзяліліся ідэямі. У выніку падобнага падыходу прафэсару амаль ніхто не баіцца запярэчыць. Наш дэкан нават даходзіў да таго, што ў лоб казаў: "Калі Вы лічыце, што Фрэнк Ўэбстэр афэлак -то Вы так і кажыце. Толькі абгрунтуйце спасылкамі на тэорыю, каб не парушаць акадэмічных традыцый".»»
Праект Belarus Inside-Out запрашае творчых людзей да супрацы
Автор: eolonir сб, 2009-05-30 14:28.Празь 18 гадоў пасьля фармальнага развалу ЗРСР Беларусь так і засталася для Захада сацыялістычным запаветнікам, прадстаўленым у тамтэйшай прэсе выняткова палітычнымі ды спартовымі навінамі. Прычым першыя засяроджваюцца амаль выключна на асобе А. Лукашэнкі, а другія зьяўляюцца досыць спарадычна й непасьлядоўна. Шмат хто зь іншаземцаў ня можа напісаць слушна назвы краіны, ня кажучы ўжо пра знайсьці Беларусь на мапе. І нават зараз, нягледзячы на вонкавыя праявы зьбліжэньня з Эўропай, краіна застаецца закрытай для Эўропы фактычна ва ўсіх сэнсах.
Праект часопіса "Плёткі", інфармацыйнымі партнэрамі якога зьяўляецца iBelarus.net ды творчы сеціўны праект Generation.by, накіраваны на тое, каб трохі зьмяніць падобнае ўражаньне. Гэты праект мае мэтай дасьледаваць, прааналізаваць ды крытычна раскрыць сапраўдную рэчаіснасьць беларускага жыцьця праз творчую супрацу беларускіх і замежных удзельнікаў.»»
Тайланд: уражаньні ад кароткай вандроўкі
Автор: eolonir сб, 2009-05-30 13:58.З Чанґмаю да Пгукету па зямлі дабірацца цэлыя суткі, прычым не ў самым камфортных варунках (1400 км зь дзьвюма перасадкамі). Спачатку цягніком да Банкоку, потым электрацыяй да Сурат-Тгані (мястэчка на ўсходнім узьбярэжжы малайскае паўвыспы), а потым машынай да самога курорту.»»
Bynet 2.3 — первый день
Автор: ant1killer пт, 2009-05-29 16:40.Прадавай фота Заходнім СМІ
Автор: mikola.tv пт, 2009-05-29 00:01.Пляцоўка грамадзянскай журналістыкі і адначасова фота-агенцыя Demotix вызначыла сваю вялікую місію ў выратаванні сучаснага інфармацыйнага грамадства. Нядаўна атрыманая ўзнагарода MediaGuardian Innovation Awards 2009 – сцверджанне поспеху на гэтым шляху. Каб небясплатна падзяліцца з усім светам сваімі фота, гляньце відэа (ніжэй), як гэта працуе.»»
У Беларусі самая маладая інтэрнет-аўдыторыя ў Еўропе
Автор: forumbelarus чт, 2009-05-28 11:17.Міхаіл Дарашэвіч: Я думаю, што тыповыя карыстальнікі Інтэрнету ў Беларусі — гэта мы з вамі. Але як паказваюць вынікі аўдыторнага даследавання, большая частка беларускага Інтэрнету — гэта моладзь ва ўзросце 15-24 гадоў.»»
Беларусь становится оффшором
Автор: chegor чт, 2009-05-28 10:51.Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал указ №262 «О некоторых вопросах размещения заграничными организациями денежных средств в банках Республики Беларусь». Теперь белорусские банки могут принимать вклады иностранных юридических лиц без проверки происхождения этих средств.»»
Палачане ўзгадалі сваіх герояў і пачалі ўшаноўваць іх памяць
Автор: natatka ср, 2009-05-27 21:25.Пакуль менчукі шукаюць на мапе, дзе дакладна за МКАДам вуліца, у гонар беларускага першадрукара, палачане перайменавалі праспэкт Маркса ў праспэкт Францыска Скарыны. Савет дэпутатаў зрабіў такі падарнак у гонар 1147-годзьдзя горада.
Наступнай зьменай у Полацку будзе ўсталяваньне помніка дойліду Іаану, што пабудаваў Спаса-Прэабражэнскую царкву Эўфрасіньеўскага манастыра, а таксама вуліца ў новым раёне будзе насіць яго імя. А ў верасьні зьявіцца бюст заснавальніка беларускага кіно, савецкага рэжысэра, які нарадзіўся ў Полацку, Юрыя Тарыча.»»
У беларускіх электрацыях зьменена аплата праезду
Автор: natatka ср, 2009-05-27 21:08.Міністэрства эканомікі вырашыла паспрыяць загараднім вандроўкам людзей. Так, з 1 чэрвеня ў сілу ўступіць новае пастанаўленьне, паводле якога аплата праезду на электрацыях на шлях, большы за 5 км, будзе пакілямэтровай.
З пачату лета будзе працаваць сумесная сістэма. Усё залежыць ад таго, на якую адлегласьць вы зьбіраецеся ехаць.»»
Кэмп по социальной инновации в Словакии
Автор: mikola.tv ср, 2009-05-27 11:09.16-18 сентября 2009 года в рамках “Форума гражданского общества” в Братиславе состоится Social Innovation Camp (SIC).»»
Беларускі блогер: трохаўтарскі фотаробат
Автор: mikola.tv ср, 2009-05-27 00:38.Тры ТОП-пэрсоны айчыннае благасферы нядаўна натхніліся на яе грунтоўненькае даследаванне. Высветлілася, што сярэднестатыстычны беларускі блогер – гэта ты, т.б. той, хто зараз чытае гэты пост. Аўтары - Дзяўчынка, што жыве ў сетцы, Міколка ды Намбэр Ўан – замацавалі ў сваіх асобах гендэрныя адносіны байнэту. Трохадзінства аўтараў, адзін з якіх дзяўчына.»»
В Польше попал в аварию автобус с беларусами.
Автор: brother вт, 2009-05-26 22:08.Шокирующий заголовок? На самом деле ничего страшного не произошло...
Случай ещё раз показывает что надо 20 раз перепроверять информацию. Сегодня 5-10 раз за день в различных источниках услышал/увидел/прочитал информацию о беларусах перевернувшихся вместе с автобусом по дороге на родину.»»
«Человеком, который нашёл всё среди лучших» может стать белорусский программист
Автор: natatka вт, 2009-05-26 21:13.29 мая в Москве определят человека, который нашёл не просто всё в интернете, но и сделал это быстрее остальных. «Яндекс» проводит финал своих ежегодных «Кубков», который носит название «Кубок Кубков». Но, в отличие от предыдущих конкурсов, финалистов 7 и все они – победители прошлых игр.»»
Фестиваль музыки и искусства «Be2gether» пройдёт 12-14 июня в 150 км от Минска
Автор: natatka вс, 2009-05-24 22:26.С приходом лета оживляется фестивальное движение. В Беларуси пока фесты проходят не так масштабно, и не так часто, но это не повод лишать себя возможности радоваться отличному звуку под открытым небом и засыпать под музыку в своей палатке.»»
Фурор Белорусской певицы Пуля на Международном конкурсе «Atlantic Breeze»
Автор: maxno вс, 2009-05-24 12:58.15-17 мая 2009 года в Майами (США) состоялся Финал Международного конкурса талантливых исполнителей Atlantic Breeze, организованный телекомпанией MAKSTV http://www.makstv.tv, Медиа Холдингом НАШ ДОМ (США). »»
Грамадзяне Беларусі змогуць заставацца ва Ўкраіне 30 дзён
Автор: eolonir пт, 2009-05-22 15:22.без рэгістрацыі.»»












