Главная | Группы | Форумы | LIVE! | Рейтинг | Агрегатор | RSS каналы | Лаборатория | Контакт | Помощь | О сайте
Кіраўніцтва Астравецкага райвыканкама распачало ідэалагічную кампанію паводле якой будаўніцтва АЭС будзе карысна для дадзенага рэгіёна, у тым ліку і дасць штуршок эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю рэгіёна...
Аднак пры гэтым неяк забываецца той просты факт што Астравецкі раён – гэта Нарачанска-Вілейская зона, гэта адзін з самых чыстых раёнаў Беларусі. І, магчыма на мяне пакрыўдзяцца жыхары ўсходу краіны, але калі ўжо засралі з Чарнобылем паўднёвы ўсход Беларусі, дык няхай бы там і будавалі АЭС, на ўсялякі выпадак.
У любым выпадку будаваць АЭС у самым экалагічна чыстым рэгіёне - гэта злачынства... Ну што, рыхтуемся ўлетку валіць на анты-атамныя лагеры ў лепшых традыцыях анархістаў? :))
Калі больш дакладна, то нават два рэха гучаць са старонак дзвюх кніжак-альманахаў, выдадзеных да 540-годдзя Астраўца. Гучаць нераўнадушным голасам аднаго аўтара - журналісткі і пісьменніцы Ніны Рыбік. У першы калектыўны зборнік “Астравецкай зямлі галасы” ўвайшлі апавяданні пісьменніцы з цыкла “Чарнобыльскі сшытак”, які па жанру можна аднесці да мемуарнай літаратуры. Другая кніга “Свае і чужыя” – вынік асабістай літаратурнай дзейнасці Ніны Рыбік за апошнія два дзесяцігоддзі. Выданні гэтых кніг на перыферыі не азначае, што па зместу і якасці яны саступаюць творам сталічных пісьменнікаў. Думаецца, у літаратурнае жыцццё нашай краіны гэтыя кнігі ўвойдуць значнай падзеяй.
Тэма будаўніцтва ў краіне першай атамнай электрастанцыі апошнім часам не сыходзіць са старонак перыядычных выданняў. У нашым раёне абмеркаванне гэтага пытання актывізавалася адначасова з дзейнасцю даследчыкаў па вывучэнню астравецкай пляцоўкі для магчымага размяшчэння будучай АЭС.“Астравецкая праўда” не магла застацца ў баку ад гэтай актуальнай тэмы.