Блог пользователя Chris

BYCAMP Minsk 2008: першы блін не камяком!

10

У Мінску адбыўся доўгачаканы, поўнамасштабны, самы сапраўдны Байкэмп. Тусоўкі з блогераў, праграмістаў ды крэатыўшчыкаў ужо даўно ездзяць па гасцінных чужынах, а цяпер удалося арганізаваць нешта і дома. Байкэмп прайшоў на тры “ўра”, пра гэта кажуць госці, арганізатары і рэзананс у беларускім інтэрнэце.

Аляксандр Градзюшка, куратар спецыяльнасці вэб-журналістыка інстытута журналістыкі БДУ дапамог шмат чым: у першую чаргу, ён прытуліў самаарганізаваны хаос байкэмпа ў сценах журфака.

Аляксандр Градзюшка: "Мы лічым, што будучыня – за вэб-журналістыкай, і мы рады дапамагчы гэтым маладым крэатыўным людзям, бо за імі – будучыня, да іх меркавання прыслухоўваюцца спецыялісты, і мы рады, што гэта мерапрыемства праходзіць у сценах інстытута журналістыкі".

У афіцыйных спісах нарэшце апынуліся 202 чалавекі, прычым шмат людзей падыходзіла, не зарэгістраваўшыся напярэдадні, і іх наўпрост дапісвалі ў афіцыйныя спісы, не адмаўляючы нікому.

У гэтай месцамі занадта нефармальнай абстаноўцы ўдалося злавіць пару арганізатараў, якія распавялі цікавосткі пра падрыхтоўку:»»

Антон Кротаў у Менску

2

[info]a_krotov  учора даў "лекцыю" у БДУіРы: як звычайна, пра тое, як акадэмічна ездзіць спынам і бла-бла-бла. Было даволі людна: чалавек 200 можа.

Прыкольны чэл, вандроўца з Масквы, ездзіць пераважна па Азіі і Афрыцы, кожны раз адно і тое ж слухаць цікава, як у першы раз. Дарэчы, упершыню я выйшла на трасу і паехала спынам па Беларусі (першая 1000 км) пасля таго, як прачытала ягоную кніжыцу "Практыка вольных падарожжаў" - біблія»»

Да нас ляціць астэроід!

0

Хлопцы-дзеўкі, да запуска калайдэра мы не дажывем.
Мы памрэм раней!
На Зямлю ляціць каменьчык 4-10 м у дыяметры, жахне сёньня ў 5:46 (па бел. часе) у р-не Судана. Гэта не казачкі, гэта насамрэч!

Пашанцуе паўднёвай Эўропе: яны змогуць гэта ўсё пабачыць на свае вочы. А мы зыркага баліда не пабачым, для нас ён будзе пад гарызонтам. Але, як наступствы для нас - гэта моцныя ваганні атмасферы, магчыма сейсмічная актыўнасць.
Хоць ты блін спаць не кладзіся!»»

Слэнгі: практычны дапаможнік

0

Вэрлян – Франц. – Бел.

1.    un brelica – un calibre – пісталет
2.    céfran – français – францускі
3.    une deban – une bande – група
4.    un féca – un café – кавярня
5.    jourbon – bonjour – прывітаньне
6.    un kebla – un Black – афра-амэрыканец
7.    une meuf – une femme – жанчына, жонка
8.    une péclot – une clope – цыгарэціна
9.    le pera – le rap – рэп
10.    es rempa – les parents – бацькі
11.    la siquemu – la musique – музыка
12.    le tromé – le métro – мэтро»»

“DON`T TALK KAK”

0

Слэнгі, або Як не разгубіцца за мяжой»»

Усе на выбары!

0

 З прычыны сваёй хваробы я адзіная была ў блоку, калі ў інтэрнат (БДУ) двойчы (учора і сёньня) наведаўся намеснік дэкана і ўчора яшчэ рабіла абыход сацыяльны педагог.

Дыялог з нам. дэкана: 
- Здравствуйте! А где остальные?
- Разбегліся. Я хварэю проста.
- Ясно. Вы, наверное, догадываетесь, почему я тут?
- Неа.
- ...
- А-а-а, зразумела, выбары!
- Да. Вы уже сходили проголосовать?
- Не. І, напэўна, не збіраюся.
- Почему?
- У нас трэці кандыдат сняўся: цяпер у нас безальтэрнатыўная акруга.»»

“Э, пацан, дай закурыць”, альбо “Кіно і немцы”

0

Мультымедыя часопіс "34" на сваім апошнім дыску выпусціў беларуска-ангельскі слоўнік слэнгу.

Стварэнне слоўніка цягнулася вельмі доўга, высілкамі абсалютна розных людзей, у тым ліку анлайн і напрацягу падарожжаў па рэгіёнах. Што атрымалася - тое атрымалася: у слоўніку болей за 200 словаў і выразаў з больш ці меньш адэкватнымі перакладамі і інтэрпрытацыямі ў расейскай і ангельскай мове. »»

Першы "Zin-злёт" у Беларусі

0

[Image] Учора, 7 верасня, у менскай прыватнай кватэры адбыўся першы злёт самвыдатаў Беларусі.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі зінаў «Total Persistance», «ZABEJ!INFO», газеты «Баста», «Беларусь Партизанская», «Искра», «Зялёны край», мультымедыя часопіс «34», аналітычны часопіс «Палітычная Сфера», каардынатары праэктаў mediabarcamp.com, «URBAN.BY», belarda.org, суполкі ЖЖ my_dzieciam і іншыя. »»

Першы ByCamp: фотарэпартаж

0

У суботу, 6 верасня, у лесе пад Менскам адбыўся першы БарКэмп на тэрыторыі Беларусі: на БайКэмпе адбылося 9 паўнавартых прэзентацый, якія былі запісаныя на відэа, удзельнічала 17 блогераў.»»