Дзень беларускага пісьменства ў Барысаве

Юбілейны, 15-ы Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Барысаве 7 верасня.

Цэнтральнай ідэяй свята будзе паказ літаратурных традыцый беларусаў, духоўнасці беларускага друкаванага слова.

Жыхары і госці сустрэнуцца з вядомымі пісьменнікамі, кіраўнікамі выдавецтваў, рэдактарамі і журналістамі сродкаў масавай інфармацыі. У час свята будзе шырока прадстаўлена і прэса. Завітаюць на дзень беларускага пісьменства ў Барысаве і літаратары з  Украіны, Сербіі, Расіі. Таксама запрашэнні прыняць удзел дасланыя прадстаўнікам дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі.

Трэба адзначыць, што 7 верасня адбудзеца адкрыццё знака-сімвала "Да 15-годдзя святкавання Дня беларускага пісьменства" і мемарыяльнай дошкі Івану Каладзееву - гісторыку, які пэўны час жыў у Барысаве, і стварыў першую бібліятэку ў горадзе. Як звычайна, забаўляць народ  будуць выступамі розных там калектываў, фотавыставамі, атракцыёнамі, віктарынамі, рознымі гульнямі і г.д.

Дарэчы, абяцаюць феерверк. Ну хаця гэта ўжо класіка на любых святах.