Далучайся да кампаніі
Годзе маўчаць! Зрабі ўчынак!
Парламенцкія выбары-2008 – апошні крок да пераменаў у 2010-м!
УВАГА! УВАГА! УВАГА!
Ты – свядомая, адукаваная асоба, ЧАЛАВЕК, які любіць Беларусь, паважае яе гісторыю, мову і традыцыі, заўсёды адстойвае праўду і дэмакратычныя погляды
Ты той, хто разумее і адэкватна ацэньвае сённяшнюю палітычную сітуацыю ў краіне.
ТЫ, Я, МЫ - людзі, якія не хочуць жыць па-старому, людзі, якія жадаюць пераменаў! І мы звяртаемся па Тваю дапамогу, бо толькі разам мы можам гучна заявіць пра сябе!
Запрашаем далучыцца да ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Шыманскага, кіраўніка Берасцейскай філіі БНФ.
Мы вельмі спадзяемся на Тваю падтрымку, на любую дапамогу ў працы нашага выбарчага штабу.
Ты можаш далучыцца да каманды Дзмітрыя Шыманскага, прапанаваць таксама сваім бацькам, сябрам, знаёмым. Калі не ты – то хто?!
Трэба стаць побач і РАЗАМ сказаць СВАЁ УЛАСНАЕ СЛОВА
Займі актыўную пазіцыю і вызначайся: заявы прымаюцца да панядзелка, 23 чэрвеня, да 23-00
Тэлефануй:
(029) 782-88-81 (Павал), (029) 641-20-98 (Уладзімір) для жыхароў Берасця.
Або пішы:
Не губляйся сярод хлусні і абыякавасці.
Разам мы сіла і разам мы пераможам!
Мы абяццаем:
прыемную і цікавую працу,
адпачынак у коле нармальнай свядомай моладзі,
вандроўкі па Беларусі і замяжой
прыемныя сустрэчы і цікавыя сюрпрызы.
Бо Мы ўмеем не толькі добра працаваць, але і не менш цікава і разнастайна адпачываць.
Шаноўны дружа!
Калі ты падтрымліваеш нашы ідэі, калі падзяляеш нашы погляды і хочаш палепшыць жыццё ў нашай краіне, калі табе менш за 95 гадоў і ты маеш час, жаданне і магчымасць нам дапамагчы, запоўні гэту анкету і станавісь побач з намі.
Прозвішча:
Імя:
Імя па бацьку:
Дата нараджэння:
Месца прапіскі: (горад, вуліца, дом, кв.)
Месца жыхарства: (горад, вуліца, дом, кв.)
Тэлефон мабільны:
Якія віды працы табе больш падыходзяць:
Збор подпісаў
Агітацыя "Ад дзвярэй да дзвярэй" (раздача ўлётак па кватэрах)
Агітацыя на вуліцах, прыпынках, рынках (раздача ўлётак)
Агітацыя ў грамадскім транспарце (падчас паездкі на працу, вучобу)
Раскідванне ўлётак па паштовых скрынках
Наклейка плакатаў
Падпісванне, заклейка і рассылка пошты
Тэлефонныя апытанні выбаршчыкаў са свайго хатняга тэлефону
Дзяжурства на тэлефоне ў офісе (для юрыстаў ці студэнтаў юрфака)
Арганізацыя сустрэч з выбаршчыкамі (дапамога ў пошуку месца, падрыхтоўцы матэрыялаў, рассылцы запрашэнняў)
Назіранне на выбарчых участках
Іншае:
Можаце дапамагчы назіральнікам у дзень выбараў:
Мабільны тэлефон
Аўтамабіль (збор назіральнікаў пасля падліку галасоў)
Факс, міні-ксеракс
Дыктафон
Фотаапарат
Што б яшчэ ты хацеў паведаміць:
Я, ______________________________________________________, пацвярджаю, што згодзен(-на) стаць валанцёрам выбарчага штабу кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Шыманскага Дзмітрыя Пятровіча па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2. Абавязуюся адказна, сумленна і своечасова выконваць усе вышэйпералічаныя мною абавязкі па агітацыі ў падтрымку Шыманскага Д.П. на бязвыплатнай, добраахвотнай аснове.
Дата запаўнення анкеты :


Комментарии
16 Май 2008
1 день 6 часов
Просьба просматривать свои статьи после опубликования и не оставлять по 4 абзаца между строками, и шрифт желательно ставить читабельный.
С уважением, Главный Редактор.
Отправить комментарий