Прадавай фота Заходнім СМІ

4

Пляцоўка грамадзянскай журналістыкі і адначасова фота-агенцыя Demotix вызначыла сваю вялікую місію ў выратаванні сучаснага інфармацыйнага грамадства. Нядаўна атрыманая ўзнагарода MediaGuardian Innovation Awards 2009 – сцверджанне поспеху на гэтым шляху. Каб небясплатна падзяліцца з усім светам сваімі фота, гляньце відэа (ніжэй), як гэта працуе. Demotix будзе цалкам легальна прадаваць вашыя матэрыялы зацікаўленым навінавым рэсурсам з 50%-й камісіяй.  

Лічыцца, нібы медыямонстры толькі і робяць, што даслоўна капююць інфармацыю адзін у аднаго, і выправіць становішча пад сілу хіба “вулічным аўтарам”, то бок нам з вамі. Удзельнічаць можа кожны: здымай і адпраўляй. Беларусь ужо крыху засвяцілася ў Demotix з дапамогай трох аўтараў, але паколькі ў глабальным вымярэнні гэта мізер, кожны з нас мае шанец на падпрацоўку любімай справай.

What is Demotix? from Andy Heath on Vimeo.

Адзінае пытанне тычыцца адносінаў плацёжнай сістэмы PayPal з нашай краінай. Яны настолькі “цёплыя”, што ў мінулым годзе беларускай міліцыі ў Лондане падаравалі софт для барацьбы з электронная злачыннасцю. Тым не менш, гэта працуе, і фотааматарам нават гарантуецца канфедэнцыйнасць. Праўда, не зразумела, якога кшталту канфедэнцыйнасць, бо PayPal і МУС супрацоўнічаюць. У кожным разе, падаткі плаціць трэба!

Паводле прынцыпаў Demotix, дзейнасць рэсурсу грунтуецца на двух кітах – свабодзе слова і свабодзе распаўсюду інфармацыі. Пляцоўку, што яднае традыцыйныя медыя з грамадзянскімі журналістамі, падтрымліваюць Amnesty International, Рэпарцёры без межаў, Global Voices і іншыя аўтарытэтныя арганізацыі.

 

 

Комментарии

Member since:
30 Октябрь 2008
Последняя активность:
4 недели 21 час

Як варыянт. Вось бы гэтую справу па нашых журналюгах расьпіярыць, самі ж не пабачаць.

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании