Паэт з крымінальнай тэматыкай

8

 Гэта першы пост у нашу групу. Пачнём мы яго з публікацыі прац крымінальнага аглядальніка газеты «Сьветлы шлях» Юрыя ЯНУШКЕВІЧА. Вось як творча апрацаваў Юрый крымінальную зводку ад РУУС.

ЛІХТАРЫ ЛЯЖАЛІ ДА ПАРЫ

З падворка жыхара прыватнага дома па вул. Танкістаў нехта ўкраў 10 садовых ліхтароў сонечнай энергіі. Гаспадару быў прычынены матэрыяльны ўрон у памеры 300 тысяч рублёў.

Міліцыя шукае злодзея.

З-ПАД ПЛУГА ВЫГЛЯНУЛА СМЕРЦЬ

Ветэрынар фермерскай гаспадаркі падчас ворыва на зямельным участку непадалёку ад вёскі Казяняты знайшоў два артылерыйскія снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны. 

Каля небяспечнага месца была выстаўлена ахова і выкліканы сапёры з вайсковай часці г. Мінска.

СІВАЯ БАБУЛЬКА 

З БУТЭЛЬКАЙ “СІВОЙ”

Падчас правядзення прафілактычных мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі выявілі, што пенсіянерка з вёскі Байбы прадала паляводу СВК “Сінькі” адзін літр самагону.

Агледзеўшы жыллё, праваахоўнікі знайшлі яшчэ трохлітроўку “сівухі”. На гандлярку моцным самаробным напіткам складзены адміністрацыйны пратакол, яе чакае буйны штраф.

НА ТОЙ СВЕТ АДПРАВІЦЬ ПАГРАЖАЎ

У адной з кватэр дома №52 па вул. Сацыялістычнай у Солах раней судзімы мужчына распіваў спіртныя напіткі са сваёй сужыцелькай, сацыяльным работнікам. Каля апоўначы паміж імі ўзнікла сварка, падчас якой сабутэльнік пагражаў жанчыне забойствам.

За гэта прыйдзецца адказваць. Узбуджана крымінальная справа.

ДАМОЎ АДПУСЦІЎ БОСЫМ

І што гэта робіцца з людзьмі. Аднавясковец сеў без дазволу ў аўтамабіль жыхара Завозерцаў і паехаў.

А другі мужчына з вёскі Бялюны пабіў на полі свайго аднавяскоўца і зняў з яго ног боты.

БАНКАМАТ НЕ ВІНАВАТ

У райаддзел міліцыі звярнулася жыхарка горада з прыватнага дома па вул. Гагарына і паведаміла, што ў банкамаце Белпрамбудбанка па вул. Савецкай забылася сваю пластыкавую картку, і нехта зняў з рахунку гэтай жанчыны 50 тысяч рублёў.

ХЛЕЎ НА ПРЫЦЭЛЕ МЕЎ

З хлява ў вёсцы Забалоцце нехта ўкраў матацыкл і моташлем чорнага колеру, якія належалі работніку ТАА “Будзабеспячэннекамбінат”, што знаходзіцца ў Смаргоні.

Пацярпеламу прычынены матэрыяльны ўрон на 300 тысяч рублёў.

НЕ ПАКЛАЎ – НЕ БЯРЫ

На падворку прыватнага дома ў вёсцы Свяцілавічы ляжала металічная накавальня. Неўзабаве яна знікла. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі злодзея. Ім аказаўся мясцовы жыхар.

Цяпер яго чакае лава падсудных. Прычынены пацярпеламу матэрыяльны ўрон быў ацэнены ў 271 тысячу 720 рублёў.

НА ВЕЛАСІПЕДЗЕ 

І З ТЭЛЕФОНАМ

Неўстаноўлены пакуль злодзей украў з падворка хаты ў вёсцы Кеўлы дамскі дарожны веласіпед, які належаў жывёлаводу мясцовай гаспадаркі. Але аматару пажывіцца чужым дабром гэтага паказалася мала. Ён залез праз акно ў хату і ўкраў яшчэ мабільны тэлефон.

Крыніца.

 

Комментарии

Member since:
19 Май 2008
Последняя активность:
40 недель 3 дня

проста інакш фіг хто будзе чытаць тыя сухія лічбы крымінальнай хронікі. А так - дадатковая увага чытачоў прыцягваецца. Паболей бы нам такіх "арыгіналаў"

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании