Як атрымаць візу на Басовішча 2009
Автор: chegor вт, 2009-06-23 15:35.
Нарэшце стала вядомай інфармацыя аб тым, як атрымаць бясплатную візу на Басовішча 2009. Рабіцца дадзеная аперацыя будзе праг консульства Польшы ў Гродна. Дапамогу аказвае таксама гарадзенская філія руха «За Свабоду».
Віза будзе аднаразовай. Працягласць - дні фестывалю. Спадзяюся хаця б некалькі дзён перад і пасля дакінуць... Хе-хе.
Пройдзе Басовішча 17-18 ліпеня.
Каб атрымаць візу трэба зрабіць наступныя рэчы:
- Даслаць на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com сваё Імя і Прозьвішча (лацінкай як у пашпарце), нумар пашпарта з пазнакай тэмы ліста «РУХаем на Басовішча!»
- Прывезьці пашпарт з 23.06.2009 да 9.07.2009 ад панядзелку да пятніцы з 17.00 да 19.00 па адрасе Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы).
Увага! У іншыя дні ды ў іншы час дакумэнты прымацца ня будуць! Прымаюцца толькі сапраўдныя пашпарты, тэрмін дзеяньня якіх не павінен заканчвацца раней чым 19 кастрычніка 2009 года - Копію 32 і 33 старонак пашпарта.
- Адзін фотаздымак на польскую візу (у любым фотаатэлье ведаюць як яго рабіць).
- Запоўніць на месцы анкету ручкой паркер на атрыманьне польскай візы.
- Набыць страхоўку на час фэстывалю (страхавая фірма будзе працаваць у гэтыя дні таксама ў памяшканьні ТБШ, Будзёнага 48а-44).
- Дачакацца пашпарту зь візай.


Комментарии
Отправить комментарий