3G: мы ўжо не апошнія

6

На беларускім рынку мабільнага дасягу да Сеціва адбываюцца кардынальныя зьмены. Прынамсі, менавіта такую выснову можна зрабіць з артыкулаў на спэцыялізаваных рэсурсах,  дзе навыперадак распавядаецца пра зьяўленьне "нарэшце" 3G ад Life :) (па чаканым кошце ў 49 000 за 1 ГБ), пра прапанову «Velcom» нават гігабайту 3,5G (EV-DO) за 50 000 штомесяцу (+ мадэм 10 000, але гэта драбязга), пра тэарэтычнае зьяўленьне WiMax-правайдэра Yota на беларускім рынку (праўда, апошняе датычыць хутчэй стацыянарнага дасягу, але пакіну ў пазначках як ілюстрацыю). А ведзь шмат хто, упэўнены, яшчэ памятае той час, калі ня кожны "звычайны" ISP мог прапанаваць наземны трафік па 60 (як зараз ад Velcom) і, тым больш, па 49 (як ад Life) рублёў за мегабайт. Мы вырашылі зьясаваць, што дзеецца на рынках мабільнага дасягу ў іншых краінах, і параўнаць зь імі наш прагрэс.

Мы параўналі прапановы па 3G-дасягу да Сеціва з ахвіцыйных сайтаў правайдэраў Вялікае Брытаніі, Францыі (што было цяжэй, улічваючы татальную адсутнасьць ангельскамоўных вэрсій), ЗША, Польшчы, Украіны й Расеі. Вынікі былі зьведзеныя ў асобную табліцу (ніжэй), праранкаваную паводле вартасьці аднаго гігабайту трафіка ў пераліку на беларускія рублі (курс на 10-га кастрычніка).

Апэратар Умова Дадаткі Тэхналёгія 1 ГБ улуч. У нац. валюце У BYR За 1 ГБ
SFR-FR * мадэм 3G € 40 161600 0
Orange-FR 2 * мадэм 3G € 40 161600 0
Three-UK * мадэм 3G 15 £ 15 65200 4347
U-tel-UA     3G 23 ₴ 300 100000 4348
МТС-UA *   3,5G (EV-DO) 10 ₴ 200 66000 6600
МТС-UA * мадэм 3,5G (EV-DO) 10 ₴ 220 73260 7326
Play-PL * мадэм 3G 10 zl 80 76000 7600
Verizon-US 3 * мадэм 3Gwww.mts.ru/services/3g/ 5 $ 15 41100 8220
Orange-PL * мадэм 3G 14 zl 150 143000 10214
Orange-UK * мадэм 3G 10 £ 24,47 116000 11600
Vodafone-UK 4 * мадэм 3G 5 £ 25 108750 21750
Orange-UK * Asus EEE 3G 5 £ 34,25 149000 29800
LIFE-BY * мадэм 2,5G (EDGE) 1   49000 49000
Velcom-BY *   3,5G (EV-DO) 1   50000 50000
Velcom-BY * мадэм 3,5G (EV-DO) 1   60000 60000
SkyLink-RU 5 * мадэм 3,5G (EV-DO) 4 3000 RUR 276000 69000
MTC-RU 6 * мадэм 2,5G (EDGE) 1 1720 RUR 158 000 158000

1 параўнальная хуткасьць перадачы дадзеных (уваходны струмень) - 3,6 Мбіт/с

2 апроч дасягу да Сеціва, у пакет ад Orange France улучаныя IP-тэлефанія й тэлевізія

3 каб атрымаць тарыфы, вымагаецца ўвесьці  ZIP-код (a-la індэкс), з чаго робім высновы, што тарыфы розьняцца паводле тэрытарыяльнага крытэру (штаты й нават, магчыма, месты)

4 адзіны правайдэр з агледжаных, што прапануе хуткасьць да 7,2 Мбіт/с

5 заяўленыя 4 Гб трафіку разьбіваюцца на 2 квоты, кожная па 2 Гб, якія ўлічваюцца асобна. "Дзённая" мае быць скарыстанай між 08.00 ды 23.59, "ночная" - ад 00.00 да 07.59). Невычарпаныя мегабайты адной квоты ня ўлічваюцца ў іншую. Такім чынам, калі вы вычарпалі дзённы трафік, а на ночным нешта застаецца, то ўсё адно давядзецца даплочваць за сурфінґ у сьвятле сонца.

6 апроч гэтае цаны, Вы мусіце заплаціць 'шчэ 1190 расейскіх рублёў за мадэм і першаснае падлучэньне, што ўлучацьме 100 МБ трафіку; зьмена тарыфу на МТС Канэкт 1000, што пададзены ў табліцы, каштавацьме яшчэ 1020 "усходніх драўляшак". Такім чынам, «шчасьлівае» знаёмства з 3G ад МТС-Расея Вам паўстане ў «нейкія» 1190 + 1020 + 1720 = 3930 рублёў (што выносіць трохі болей за 360000 нашымі).

Прапанаваная хуткасьць спалучэньня была аднолькавай практычна ва ўсіх правайдэраў (да 3,6 МБіт/c, адно Vodafone UK прапанаваў мне магчымасьць пампаваць пар..., цьху, фільмы на 7,2 МБіт/с). Што датычыць умоваў падлучэньня, то практычна ва ўсіх выпадках меў быць укладзены кантракт на 18 альбо 24 месяцы (апроч украінскага UTel, які пракамэнтавацьмем асобна).

Неўцяшыцялныя вывады (хаця маскалёў мы пераплюнулі (дэнс!)).

Калі адштурхоўвацца ад аб'ёму ўлучанага трафіку, то найвыгоднейшыя тарыфы прапаноўвалі францускія апэратары: анлім за 40€ штомесяцу. У пятую точку ім дыхаюць брытыйскі Three (что мы чакалі) і ўкраінскі UTel (чаго мы не чакалі, але ўсё адно прыемна): цана 1 ГБ улучанага трафіку ў гэтых правайдэраў розьнілася на 1 беларускі рубель.

Апроч цаны, UTel бярэ гэтыя 4348 за гігабайт не наўзамен кантракту на год ці два, а на ўмовах папярэдняе аплаты (тут зазначу, што на Захадзе ўмовы авансавае абслугі значна горшыя за кантрактныя). Праўда, ахвочаму падлучыцца да гэтае дачкі былога ўкраінскага манапаліста (UTel ёсьць структурным падразьдзяленьнем Укртэлекаму) давялось бы самому купляць мадэм (на кантрактах апошні прапануецца задарма), але нізкая цана трафіку зь лішком кампэнсавала б дадатковыя выдаткі.

Але што стала сапраўдным дзівосам - дык гэта неапошняе месца беларускіх прапаноўцаў хуткаснага мабільнага дасягу ў сфармаванай табельцы: зьбянтэжаныя, мы доўга глядзелі на словы "Скайлінк" і "МТС-Расея" там, дзе чакалі знайсьці Life :) і "Вэлком". Як высьветлілася. кошт мабільнага трафіку ў расейцаў значна вышэйшы за беларускі (а ў МТСу ён і ўвогуле мінаў граніцы ўсялякае прыстойнасьці). Cыпрыстойстэма ж тарыфікацыі (глядзі тлумачэньні ў адпаведных зносках) прымусіла нас задумацца, адкуль дастае "плян" тамтэйшы мэнэджмэнт.

Натуральна, прыемна, што мы не апошнія, але ўсё адно да Эўропы нам, як да Месяца. Натуральна, усё магчыма, і ня варта недаацэньваць высілкаў нашых правадэраў па забесьпячэньні прыстойных цэнаў. Але вось бракуе адной перадумовы: канкурэнтнасьці рынку сувязі, дзе кожны ISP можа самастойна займацца пашырэньнем зьнешніх каналаў сувязі без аглядкі на прыхамаці манапалісты, які ўжо давёў сваю няздатнасьць мэнэджыць адзіны вонкавы канал у краіне. Без гэтае ўмовы нам застанецца толькі даганяць суседзяў.

Праз францускі тэкст на сайце Orange.fr прадзіраліся alterby і eolonir.

Русскоязычная версия

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании