Пасьля Скайпу... нічога ня будзе

1

Пасьля таго, як пайшлі пасьвіцца пагалоскі пра тое, што сёньняшнія ўладальнікі й уласна стваральнікі Скайпа нешта не падзялілі (гэтае "нешта" называецца пратаколам P2P, які ўласна й забясьпечвае перадачу голаса ў тым фармаце й якасьці, да якой мы прызвычаіліся), мы вырашылі высьветліць, што на сёньняшнім момант можа стацца заменаю эстонскаму вынаходніцтву.

Нашыя дасьледваньні найболей папулярных камунікатараў можна знайсьці, і выснова зь іх напрошваецца не найлепшая: тоесьнікаў Скайпу пакуль што няма. Бліжэй за ўсё да якасьці Скайпа набліжаюцца Ґуґль-ток ды Яху, але нават і яны прадукуюць фон, які значна псуе ўражаньне...

Памятаю, нейкі час пасля пакупкі камунікатару Palm Pro я мэнчыўся з мабільнымі вэрсіямі Ґізма, Ґаду-Ґаду й Аські, прымушаючы іх працаваць болей-меней прыстойна. Як высьветлілася, яны й на звычайных кампох могуць марыць выняткова пра набліжэньне, а не ўпадабенства, Скайпу.

Пры ўмове прыстойных каналаў якасьць сувязі на Скайпе такая, што, калі я змаўкаю, суразмоўцы мяркуюць, што я адрубіўся: настолькі добра сыстэма нівэлюе пабочныя шумы, якім ня можа даць рады той самы Яху альбо Ґуґль-ток. І мала хто так ашчадна карыстае канал: досыць будзе нават і 50 Кбіт (пры ўмове невялікай затрымкі пінґу, іначай значна вырасьце затрымка сувязі, да некалькі сэкундаў).

Так што калі Скайп зьнікне - блага будзе ўсім. Таму што тое, што існуе, проста называецца альтэрнатывамі. У рэчаіснасьці толькі Ґуґль-ток дацягвае да абшару Скайпу.

Ремонт смартфонов на платформе Symbian лучше всех осуществляет сервисный центр nokia, за качество и гарантии отвечают.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании