Стандарты беларускай журналістыкі на маленькім прыкладзе

1

Я, натуральна, разумею, што найбуйнейшаму беларускаму парталу ТУТ кропка бай магчыма не хапае людзей, каб спраўджаць усе навіны на слушнасьць. Але мне падаецца, што не рабіць гэтага пры працы з сучаснымі расейскімі рэсурсамі ёсьць рызыкоўна абвінавачаньнямі ў непрафэсіяналізме. 

Вось як у выпадку з апошняй рэзалюцыяй ААН па недапушчэньні зносу помнікаў барадзьбітам з фашызмам. Мала таго, што тамака дакладных спасылак не было, дык і ў расейскім тэксьце не было спасылкі на арыгінал. Праўда, пашукаўшы крыху, знайшоў яго. Датаваным 2008 годам. І нават зь іншым трохі тэкстам (праект датычыў недапушчэньня праяваў ксэнафобіі)...

Уся гісторыя пошуку - вось тутака. Але мова не пра тое. Найбуйнейшы беларускі партал почасту капіюе навіны з крыніцаў нашага ўсходняга суседа, асабліва не заганяючыся на спраўджэньні слушнасьці. То бок спрычыняецца да страваваньня нас той самай лажай, чым потчуюць расейцаў. А дзе журналістыка? Дзе прафэсіяналізм?

Мова не пра тое, што добра, а што не (пра мэмарыял у Кутаісі кажуць шмат, але я чамусьці веру словам маіх грузінскіх сяброў адтуль, якія кажуць, што гэты помнік і так раскралі, і зараз добра, што яго адновяць у іншым месцы; цэглу ж не пераносяць, яе падрываюць). Мова нават не пра тое, што Крэмаль сто разоў мог прапанаваць Тбілісі грошы на аднаўленьне мэмарыялу (але аддаў перавагу паплакаць і паасуджаць забясплатна). І нават не пра тое, што пляны па зносе не былі таямнічымі, а сталіся вядомымі шчэ ў верасьні (дзе былі тады расейскія прапагандыйцы?) Мова пра тое, што ТУТ, слепа капіюючы артыкулы з расейскіх СМІ, далучае і нас да гэтай антыгрузінскай /-украінскай/-эстонскай гістэрыі, якую напальваюць у расейцах іхныя мэдыі.

Я ня згодны.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании