Мабільны Інтарнэт: пакет МТС-Канэкт ад МТС
Ужо некаторы МТС прапануе новы пакет "МТС-Канэкт" для аматараў мабільнага Інтарнэту. Ён складаецца з мадэму Huawei EG162 (USB, на здымке) або Huawei EG 602 (PCMCIA, здымак магчыма пабачыць вось тутака) + прапануецца магчымасьць падлучэньня па некалькіх тарыфавых плянах без абанэнткі, з аплатай выключна трафіку. Кошты трафіка вагаюцца ад 400 рублёў за мэгабайт (у выпадку перадаплаты ў 20 000 на месяц) да 150 (у выпадку перадаплаты ў 75 000 на месяц). Зазначу, што гэта значна таньней за тое, што прапануе Вэлкам з тарыфным плянам Web Plus (200 мегабайтаў за 54 000 штомесяца).
Мадэмы на PCMCIA не адрозьніваецца ад мадэму на USB нічым, апроч магчымасьці прыймаць ды рабіць тэлефанаваньні (слухаўкі зь мікрафонам пастачаюцца ў камплекце з мадэмам). Абодва мадэмы працуюць у стандартах мабільнага Інтарнэту GPRS / EDGE. UMTS ды HSDPA не падтрымліваюцца.
Кошт пакета пры укладаньні дадатковага пагадненьня на карыстаньне паслугамі МТС мінімум паўгады складае 308 000 рублёў, што нязначна адрозьніваецца ад продажнага іх кошту ў выпадку, калі Вы ня хочаце ўкладаць дадатковую ўмову - 350 000 рублёў.
Кошт нязначна адрозьніваецца ад расейскага (па выніках пошуку па расейскіх парталах - крамах), што дазваляе зрабіць выснову, што прывозіцца абсталяваньне менавіта адтуль.
Выснова: на дадзены момант гэта найлепшы тарыфны плян на мабільны Інтарнэт у Беларусі. Праўда, на тле дыскусый пра хуткае наданьне апэратарам права на стандарт UMTS узьнікае жаданьне трохі пачакаць, або прыдбаць мадэм, які падтрымлівае яшчэ гэты стандарт, а каштуе ненашмат болей - каля 200 - 230 даляраў па вэрсыі ebay.com.


Комментарии
Отправить комментарий