Яраслава Мудрага вызналі найвялікшым украінцам

Учора на ўкраінскім тэлеканале Інтэр (які, дарэчы, будучы самым папулярным ды ўплывовым тэлеканалам ува Украіне, ёсьць амаль цалкам расейскамоўным) скончыўся конкурс "Вялікія украінцы". Конкурс праводзіўся ў тым ліку й Савікам Шустэрам з расейскае тэлевізыі. Сутнасьцю конкурсу было вызначыць найвялікшых украінцаў. Перамог вялікі князь Яраслаў Мудры.

Цікавая сама структура конкурсу: на першым этапе гледачам прапаноўвалася высоўваць кандыдатуры людзей, якіх яны лічаць вялікімі. Былі высунутыя каля 1500 постацяў. Паколькі абмежаваньняў не было, то ў першасны сьпіс патрапілі нават хобіт Фрода зь Ґітлерам.

Галасаваньне ажыцьцяўлялася ў некалькі тураў. Галасаваць можна было шляхам дасылкі тэкстоўкі на вызначаны нумар зь лічбай, адпаведнай асобе, за якую ты прагнуў прагаласваць. Пасьля вызначэньня першага сьпісу ста найпапулярнейшых украінцаў тэлеканал "Інтэр" пачаў паказваць фільмы пра кожнага зь іх: па аднае стужцы на тры дні. Пры гэтым фільм пра Бандэру здымаў вядомы украінскі карэспандэнт Вахтанґ Кіпіяні. Стужка атрымалася досыць журналістоўская: без аніякіх высноваў.

Другое мейсца заняў хірург спадар Амасаў (322 тысячы галасоў), трэцяе - Сьцяпан Бандэра (261 тысяча галасоў).

Што цікава, на пытаньне на сайце "Інтэра", ці гатовыя ўкраінцы вызначыць сваіх вялікіх, каля сямідзесяцёх адсоткаў рэспандэнтаў адказала: "Так, звичайно". Сумнёў апанаваў толькі адсоткаў 20, астатнія ня вызначыліся.

На стадыі фармаваньню сьпісу "ТОП-10" увесь Кіеў стаўся залеплены рэклямай праекту, дзякуючы якае, мяркую, багата хто ніколі не забудзецца на тое, як выглядалі вялікія.

Прыкметна, што ніводнае расейскае постаці ў ТОП-100 не патрапіла, што абвяргае міт пра тое, што Ўсходняя Украіна толькі й чакае, калі яе паглыне Расея.

Сам я галасаваў за Бандэру.[Image]

Re: Яраслава Мудрага вызналі найвялікшым украінцам

ва Ўкраіне бываю наездамі і тэлебачаньне звычайна не гляджу, але чула ад трэнэраў па журналістыцы (першапачаткова займаліся тэлежурналістыкай), што Інтэр далёка не такі папулярны, як я меркавала. Ты грунтуешся на асабістым уражаньні, ці на нейкай статыстыцы, ці яшчэ на чым?