Футбол. Выезд. Украіна-Беларусь. 6 верасня
Шаноўныя аматары футбола. Калі вы перажываеце за зборную Беларусі ў вас ёсць выдатная магчымасць падтрымаць яе на выездзе. У класным украінскім горадзе Львове.Фан-клуб зборнай Б-12 (да якога я таксама належу) арганізуе аўтобусную вандроўку на матч Украіна-Беларусь.
Прыкладны план:
5 верасня ўвечары - ад'езд з Мінску недзе ад 18-00 да 20-00
6 верасня раніцай - мы ў Львове (культурная праграма прапрацоўваецца)
6 верасня ўвечары - ФУТБОЛ (квіткі прапрацоўваюцца, але пакуль у кошт не ўкладаюцца)
6-7 верасня ўначы - ад'езд дадому
7 верасня - культурная прагарама на тэрыторыя Беларусі
Прыкладны кошт - 50 у.е. + квіткі на футбол + выдаткі на адпачынак.
Больш дакладна пачытаць і пацікавіцца можна ТУТ. А таксама можна паспрабаваць забіць месца ТУТ. Ну ці звяртайцеся да мяне...


Комментарии
Отправить комментарий