Хутка сонечнае зацьменьне!
1 жніўня жыхары Беларусі змогуць назіраць частковае сонечнае зацьменьне. З захаду на ўсход фаза будзе болей, г.зн. што жыхары ўсходніх рэгіёнаў Беларусі пабачаць амаль 50% сонечнага дыска, закрытага Месяцам. Назіраць гэтую з'яву без цёмнага шкла нельга: можна нашкодзіць зроку. Ні ў якім разе не спрабуйце глядзець на Сонца ў бінокль ці ў трубу без цёмнага светлафільтра!
Каб паназіраць поўнае зацьменьне, трэба было ячшэ тыдзень таму ехаць углыб Расеі: у Навасібірску, Бійску, Ніжневартаўску і Барнауле бліжэй да вечара зацменьне дасягне сваёй максімальнай фазы: там Сонца скрыецца ажно на 2 хвіліны 18 секунд!
Звычайна ў гэтыя часы пачынаюцца дзіўныя рэчы ў жывой прыродзе: смаўкаюць птушкі, пачынаюць брахаць сабакі. А ў гэты час на небе загараюцца самыя зыркія зоркі і планеты, а вакол сонечнага дыска можна пабачыць бела-зялёную карону! Нажаль, на тэрыторыі Расеі гэта апошняе поўнае зацьменьне на бліжэйшыя 50 год, але ж побач яшчэ і Эўропа, і калі што, на наступнае зганяем на Захад! 
Горад пачатак макс канец фаза
Берасце 08:54 09:53 10:52 0,36
Віцебск 08:55 10:00 11:03 0,49
Гомель 09:00 10:04 11:06 0,44
Горадня 08:51 09:52 10:53 0,40
Менск 08:54 09:57 10:59 0,44
Магілёў 08:57 10:01 11:04 0,47
Uff-by.org


Комментарии
8 Июнь 2008
1 год 42 недели
http://www.ibelarus.net/09/07/08/260 пра гэта ўжо было.
16 Май 2008
1 день 6 часов
http://www.ibelarus.net/09/07/08/260 гэта ужо было, прычым с тымі ж малюнкамі
10 Июль 2008
40 недель 3 дня
ранавата...
дзе б узяць маску для сваркі?.. ;)
Отправить комментарий