Праэкт 888: сустрэча хіч-хайкераў ў Парыжы

Эўрапейскія аўтастоперы загналіся па-поўнай: у пятніцу, 8 жніўня, адбудзецца сустрэча вандроўцаў з усёй Эўропы і іншых краін. Так званы праэкт "888" (08.08.08!) пакліканы аб'яднаць такіх падобных людзей з розных краін у пятніцу пад Эйфелевай вежай, пасля чаго будзе насычаны ўікэнд: воркшопы, майстар-класы, гульні, абмен досведам і іншыя прыемнасці. Будзе дыскусія па Open Space, а таксама агганізатары плануюць зняць дакументальны фільм пра сучасны сусветны аўтаспын!

Тым, хто ведае, што такое падарожнічаць спынам і ў каго ёсьць шэнген, тлумачыць далей ня трэба, так? Сёння туды стартанулі прынамсі 6 беларусаў, паглядзім, што яны там нам потым распавядуць ;)

Uff-by.org

 

Re: Праэкт 888: сустрэча хіч-хайкераў ў Парыжы

ціпа сустрэчы на Эльбе?

Re: Праэкт 888: сустрэча хіч-хайкераў ў Парыжы

Вот было бы интересно там побывать! :)