Мабільны Інтарнэт - стандарты (частка 2)

0

Мабільны інтарнэт - гэта дасяг да Інтарнэту пры дапамозе сеткі мабільнае сувязі. Дасяг ажыцьцяўляецца пры дапамозе мабільнага тэлефону або адмысловага мабільнага мадэму, пра якія я напішу пазьней. Паколькі мабільны тэлефон - рэч болей зразумелая, чым мабільны мадэм, то я пачну зь яго.

Па-першае, сеткі ёсьць двух асноўных стандартаў - GSM (з якае карыстаецца абсалютная большасьць людзей у нас) ды CDMA (стандарт, распаўсюджаны збольшага ў Японіі, Кітаі ды ЗША). На базе гэтых сетак былі распрацаваныя розныя стандарты выйсьця ў Інтарнэт, якія адрозьніваюцца хуткасьцю. Пра стандарты мабільнага Інтарнэту сетак GSM, якія дзейсныя на Беларусі, і пойдзе зараз гутарка.

На Беларусі існуюць два стандарты: GPRS (да 56 кбс, то бок не хутчэй, а ў рэчаіснасьці й павольней звычайнага дазвонавага мадэму) ды EDGE (да 154 кбс, рэальна такая хуткасьць сягаецца толькі на спампоўцы файлаў, пры праглядзе старонак хуткасьць звычайна меншая на парадак). Тэлефон пры працы ў сетцы звычайна сам абірае рэжым GPRS або EDGE у залежнасьці ад таго, ці сетка падтрымлівае яго ў дадзеным мейсцы ды ці сам тэлефон можа працаваць у падобным рэжыме. Звычайна ўсе слухаўкі, вырабленыя па 2005 годзе, падтрымліваюць абодва рэжымы. Такім чынам, пры падлучэньні да сеткі Вам ня трэба нічога дадаткова наладжваць: тэлефон сам абярэ рэжым, які падтрымліваецца ім ды сеткай.

Наступныя два рэжымы называюцца мабільным Інтарнэтам трэцяга пакаленьня ды не прапануюцца на Беларусі. Гэта - UMTS ды HSDPA. UMTS падтрымліваецца большасьцю слухавак эканамічнае клясы (200 - 300 даляраў), выпрадукаваных па 2006 годзе, ды ўсімі слухаўкамі бізнэс-клясы па 2005 годзе. Хуткасьць перадачы дадзеных - да 384 кбс рэальна сягаецца толькі на спампоўцы файлаў, аднак нават пры праглядзе старонак у нерухомым стане (то бок не ў машыне або цягніку) розьніца між EDGE ды UMTS відавочная.

У 2006 годзе як Вэлкам, так і МТС тры месяцы трымалі ў тэставым рэжыме міні-сетку стандарту UMTS (у Менску гэта былі 8 - 10 вежаў, якія пакрывалі цэнтар месца ў раёне плошчы Каліноўскага). Аднак пасьля тэсту справа загамавала: міністэрства сувязі ды інфармацыі адмовілася выдаваць ліцэнзыі на сувязь трэцяга пакаленьня. Справа "заснула" да 2008 году, і толькі зараз з'явіліся нейкія зрухі ў працэдуры легалізацыі сувязі трэцяга пакаленьню. Але да фактычнае прапановы паслугі яшчэ чакаць і чакаць.

Стандарт HSDPA ёсьць найхутчэйшым на дадзены момант для сетак GSM, і прапануе хуткасьць да 3,6 мбс (фактычна 2 мбс на спампоўцы файлаў ды каля 512 кбс на праглядзе старонак). У Беларусі яго няма, у Эўропе такі стандарт стартаваны толькі ў Польшчы, Эстоніі ды Мацэдоніі ды некалькіх заходнеэўрапэйскіх краінах.

У сетках стандарту CDMA (на Беларусі адзіным прадстаўніком з'яўляецца Dialog, які аблюгоўвае карпаратыўных кліентаў амаль выключна) хуткасьць перадачы дадзеных дапомна вышэйшая - ад заяўленых 384 кбс (фактычных 56 кбс) ды каля 2 мбс (стандарт EVDO).Але паколькі сувязь такога стандарту на Беларусі не распаўсюджаная, то на ёй мы загастрацца ня будзьма.

 

Падсумоўка:

Такім чынам, на Беларусі можна абіраць з двух стандартаў мабільнага Інтарнэту - GPRS або EDGE. Тэлефон сам абірае рэжым у залежнасьці ад сваіх магчымасьцяў ды магчымасьцяў сеткі. Таксама варта заўважыць, што хуткасьць фактычная можа досыць моцна вар'явацца ў залежнасьці ад ладунку на вежу, празь якую слухаўка зносіцца зь сеткай. То бок звычайна атрымоўваецца такім чынам, што ўдзень у цэнтры месца або там, дзе канцэнтруюцца вялікія тлумы, хуткасьць будзе падаць да 5% ад заяўленае. У той жа ж час варта ад'ехаць ад наладаванага мейсца - і хуткасьць чароўным чынам павялічваецца. То бок з хуткасьцю мабільнага Інтарнэту дзейнічае той жа ж прынцып, што й са званкамі ў гадзіны пік: яны могуць не прабівацца зь першага разу й трэба адсунуцца ў іншае мейсца, каб пасядзець у скрынцы.

Чтобы пользоваться мобильным интернетом, нужно иметь хороший мобильный телефон. В Украине мобільні телефони стоят намного дешевле, чем у нас, и выбор больше.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании