Кітай супраць Расеі: удар чырвонага дракона

0

Вельмі мне падабаецца аналіз watcher-interio: узважліва, памяркоўна, крытычна, апрацоўка шматлікіх крыніцаў. Чарговы артыкул - аб расейскім "абломе" зь Кітаем ды ШАС. Дарэчы, вы ведалі, што Ўладзівасток сапраўды называўся Бэйшанвэй? Я - не. Чытаем!

Re: Кітай супраць Расеі: удар чырвонага дракона

"Автор", который использует выражение "чуркоподобные дипломаты", не достоин ни одного из ваших хвалебных эпитетов. Позор ему, позор вам.

Re: Кітай супраць Расеі: удар чырвонага дракона

Давайце па сутнасьці, што Вам не падабаецца. Спадар Чуркін зь яго выступленьнямі на Радзе Бясьпекі ААН насамрэч не выклікаў нічога, акрамя спачуваньня. Эмоцыі, нападкі на сп.Халілзада, які, дарэчы, заўжды трымаўся надзвычай карэктна, абвінавачваньні ўсяго сьвета ў "змове супраць Масквы", "марыянэцтве", спробы зарэтушаваць тое, што паказалі сусьветныя каналы некалькі разоў, абапіраньне ў доказах на замененыя фатаграфіі (дэманстрацыя здымкаў Ґоры й паданьне іх як Цхінвала), балаканьне пра 2000 забітых асэтынаў, калі ў твар дэманструюцца сьведчаньні з доказамі аб тым, што такога ліку быць ня можа - усё гэта характарызуе яго як благога прафэсіянала.

Баюся, тое самае можна сказаць і аб Лаўрове. Я разумею, што яны людзі паднявольныя, але ў мяне няма ніякага жаданьня ў які раз казаць аб "выкананьні загадаў". Яны самі абралі свой шлях.

Так што з эпітэтам я згодны. Амэрыканская дыпляматыя была вышэй на ўзровень.