Главная | Группы | Форумы | LIVE! | Рейтинг | Агрегатор | RSS каналы | Лаборатория | Контакт | Помощь | О сайте
Тут усё аб Грузіі ды аб Грузіі, але я не магу не згадаць тых людзей, дзякуючы якім я заўжды меў інфармацыю "зь першых рук". Некаторыя блоґі я падаваў раней, але зараз насьпеў час згадаць блоґераў, якія пастачалі інфармацыю зь месцаў падзеяў.
cyxymu. Блоґ колішняга ўцекача з Абхазіі, якія на сябе зазнаў "вабноты" вайны. Штодня яго адведвае да 4000 чалавек, падчас вайны колькасьць наведваньняў шкаліла вышэй за 15 000. Шмат цікавай інфармацыі аб першай вайне ў Абхазіі (глядзіце, калі ласка, самы верхні допіс у стужцы), своечасовая інфа аб тым, што дзеецца ў Грузіі ды анклавах, шмат аналітыкі. Вельмі раю апошні допіс з падсумоўкай вынікаў вайны.
pepsikolka. Саміра Кузьняцова, жыве ў Поці. Падчас акупацыі пісала пра тое, што адбывалася навокал, усё, што было - эксклюзіў.
zirvygolova. Максым Баландзюх, журналіст зь Ільвову, у Грузіі ад пачатку вайны.
sirjones. Публікаваў у сябе тэкстоўкі ад Арцёма Драбкіна з акупаванага Горы. Ягоныя фотаздымкі, якія паказалі калёну расейскае бронетэхнікі, якая ўваходзіла ў Ґоры, паставілі пад сумнёў словы Нагавіцына аб тым, што расейскіх войскаў тамака не было. Усё, што публікавалася - было эксклюзівам.