Главная | Группы | Форумы | LIVE! | Рейтинг | Агрегатор | RSS каналы | Лаборатория | Контакт | Помощь | О сайте
З прычыны сваёй хваробы я адзіная была ў блоку, калі ў інтэрнат (БДУ) двойчы (учора і сёньня) наведаўся намеснік дэкана і ўчора яшчэ рабіла абыход сацыяльны педагог.
Дыялог з нам. дэкана:
- Здравствуйте! А где остальные?
- Разбегліся. Я хварэю проста.
- Ясно. Вы, наверное, догадываетесь, почему я тут?
- Неа.
- ...
- А-а-а, зразумела, выбары!
- Да. Вы уже сходили проголосовать?
- Не. І, напэўна, не збіраюся.
- Почему?
- У нас трэці кандыдат сняўся: цяпер у нас безальтэрнатыўная акруга.
- Ну вы же поймите, это же ваш голос... Можете проголосовать против всех... А то понизите процент для факультета... Нехорошо.
- (тут я ледзь не працытавала 38 і 65 артыкул пра свабодныя выбары і г.д., але мужык досыць класны, не хацелася яго засмучваць) Я падумаю. Мне трэба па-першае выздаравець, а ўжо потым я падумаю: або я пайду ў нядзелю, або не пайду зусім.
- Я вас не заставляю, вы не подумайте... Просто вы же поймите...
- Я разумею. Да пабачэння, не хварэйце.
- Да пабачэння, папраўляйцеся!
Малодзенькая сацпедка:
- Здравствуйте, девочки. Знаете, зачем я пришла?
- Ну, здагадваемся...
- Ну вы, это, проголосуйте скорей. А то потом всем попадёт...
- Ахха...
І ўсё ж, я цытую магічнае заклінанне для тых, хто захоча "пакачаць правы" - абсалютна законна і абгрунтавана.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе сваім грамадзянам "права свабодна выбіраць і быць абранымі ў дзяржаўныя ворганы на падставе ўсеагульнага, роўнага, прамога або ўскоснага выбарчага права пры тайным галасаванні" (арт. 38). Паводле арт. 65 канстытуцыі, "выбары з'яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць".
Гэта значыць, што выбіраць - гэта не абавязак, а права. Вы не абавязаны галасаваць увогуле, і тым больш - галасаваць датэрмінова. І ніхто не мае права прымушаць вас да ўдзелу або неўдзелу ў выбарах.
Важна, што згодна з Выбарчым кодэксам датэрміновае галасаванне праводзіцца ў выпадках, калі выбаршчык не можа прагаласаваць у дзень выбараў.
Памятайце, што любыя дзеянні дэканата па прымушэнню да галасавання з'яўляюцца незаконнымі і могуць быць абскарджаныя ў Міністэрстве адукацыі, а пасля - у судзе.
Re: Усе на выбары!
какая у вас добрая администрация..
не то,что у нас
Re: Усе на выбары!
Слава богу, мне ни одна сволочь в универе не намекала про голосование.