Главная | Группы | Форумы | LIVE! | Рейтинг | Агрегатор | RSS каналы | Лаборатория | Контакт | Помощь | О сайте
Сымбалічна: паводле паведамленьню ўплывовае польскае ґазэты 'Жэч Паспаліта', цэнтральная вуліца сталіцы Чачэніі - Грознага - ад сёньня мае называцца праспэктам Уладзіміра Пуціна. Паводле словаў мэра Грознага, такім чынам муніцыпалітэт хоча падкрэсьліць заслугі былога расейскага прэзыдэнта й сапраўднага прэм'ера Расеі ў 'змаганьні з тэрарызмам, адбудове чачэнскае гаспадаркі й сацыяльнага сэктару'.
Дэкрэт што да зьмены назвы вуліцы падпісаў прэзыдэнт Чачэніі Рамзан Кадыраў. Шыльдачкі з новай назвай ужо зьявіліся на некаторых дамох.
Праспэкт Пуціна распачынаецца ад помніка Ахмаду Кадыраву, былога прэзыдэнту Чачэніі, які загінуў чатыры гады таму ў выніку замаху на ягонае жыцьцё, ды бацькі дзейнага прэзыдэнта.
У Грозным трываюць падрыхтаваньні да 420-ых угодкаў усталяваньня добрасуседзкіх стасункаў між Чачэніяй ды Расеяй.
А ўчора Пуцін падчас прэс-канфэрэнцыі з Тымашэнкай празваў Юшчанку "мазурыкам". Пры гэтым Юля выказалася такім чынам, што гэта "груба, але заслужана".
Няма словаў...
Re: Вуліца Пуціна ў Грозным.
жду когда у нас улицы лукашенками называть будут..