Мітрапаліта Філарэта аддалі анафеме

0

Сёння Маскве ў патрыяршай рэзідэнцыі павінны вырашыцца лёс япіскапа Чукоцкага і Анадырского Дзіаміда. У 12 гадзін пад старшынствам кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) Алексія II пачалося чарговае паседжанне Святога Сінода.
Пры чым тут Беларусь? Усё проста і геніяльна: у 2007 годзе япіскап апублікаваў "Зварот да ўсіх верных чадаў Святой Праваслаўнай Царквы", у якім падвергнуў вострай крытыцы РПЦ і заклікаў павініцца ў дзеяннях царквы ўсіх архіпастыраў, пастыраў і манахаў. У сваім лісце япіскап выкрыў царкоўных служак у сумесных малітвах з "ерэтыкамі і паслядоўнікамі экуменізму", "згодзе з антынароднай палітыкай існуючай улады" і падначаленне ёй. Таксама Дзіамід неаднаразова абвінавачваў мітрапалітаў у вядзенні ўласнага бізнэсу.

У канцы чэрвеня япіскап быў пазбаўлены сану рашэннем Архірэйскага сабора за "распальванне раскольніцкіх настрояў, паклёп і хлусню". Дакумент пазбавіў Дзіаміда сану ўмоўна, з тым разлікам, што рашэнне сабора будзе рэалізавана, калі Дзіамід не павініцца.

Тым часам забаронены ў служэнні япіскап, не чакаючы ўласнага адлучэння ад царквы, аддаў анафеме Алексія II, а разам з ім кіраўніка аддзела вонкавых царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата мітрапаліта Смаленскага і Калінінградскага Кірыла, яго папярэдніка на пасадзе старшыні АВЦС, цяпер мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта "і ўсіх іх папярэднікаў, якія ўдзельнічалі ў антыманархічным лютаўскім бунце 1917 гада".