Mor Ve Otesi

0

А хто з выканаўцаў на Эўрабачанні вам спадабаўся больш за ўсіх? Мне - Боснія і Гэрцэгавіна, Гішпанія, Францыя й Турцыя.

 

Дарэчы, туркаў слухаю нават зараз - Mor Ve Otesi("Ультрафіялет") апынуліся даволі старым ужо турэцкім рок-гуртом (заснаваныя ў 1995 годзе), адзін з іх альбомаў быў прызнаны лепшым турэцкім рок-альбомам, а астатні альбом стаў альбомам году ў Турцыі :) Песні гурта ў асноўным на сацыяльную тэматыку, але ўсё больш яны схіляюцца да тэкстаў пра ўнутраны мір чалавека...

 

Цікава спалучаецца рок-музыка з турэцкай мовай, да такога ня звыкшыся нашыя вушы - гэта не саплівы Таркан пад усходнія матывы.

 

Калі вас зацікавіла творчасць гурта - існуе група "Вконтакте" - http://vkontakte.ru/club64566 , дзе можна спампаваць усе альбомы й паслухаць песеньку "Deli"("Шалёны"), з якой гурт выступіў на Эўрабачанні...

 

 

Комментарии

Member since:
19 Май 2008
Последняя активность:
40 недель 3 дня

О! за інфу дзякуй! Туркі сапраўды былі аднымі з лепшых. ну яшчэ нядрэнная была дзяўчынка з здаецца Албаніі, тая каторай 16 год усяго...

Member since:
25 Май 2008
Последняя активность:
2 года 8 недель

А я й не памятаю Албанію так сапраўды... %]

Member since:
1 Май 2008
Последняя активность:
3 недели 1 день

Мне падаецца, што туркі былі найлепшымі. Мо дадала незнаёмая мова, але мэлёдыя падалася моцнай ды не падобнай на сапліўчыкі таго, што выдавалі астатнія.
Яшчэ адзін аргумэнт на карысьць такго, што трэба пець не па-ангельску.
Білан увогуле нейкую бздуру выдаў: я нават не зразумеў, у чым былі яе моцныя бакі.

Member since:
23 Май 2008
Последняя активность:
40 недель 3 дня

дарэчы калі параўнаць з мінулымі конкурсамі - у гэтым годзе павялічыўся адсотак тых хто спяваў на роднай мове... тэндэнцыя аднак :)
А ў Білана моцныя бакі былі - Плюшчанка і гэты скрыпач, там таксама нейкі нефігова раскручаны чувак...

Member since:
25 Май 2008
Последняя активность:
2 года 8 недель

Дадала, шчэ як дадала... Прыгожа кладуцца турэцкія словы на брытанскі стыль :)

Member since:
1 Май 2008
Последняя активность:
3 недели 1 день

Не магу адарвацца ад слуханьня. :-)

Member since:
1 Май 2008
Последняя активность:
3 недели 1 день

Дарэчы, выкладай болей спасылак на такія суполкі, дзе можна паслухаць музыку. Я нават і ня ведаў, што на "кантакце" ёсьць такія кам'юніці.
Чувак, плюс 100 за інфу!

Member since:
25 Май 2008
Последняя активность:
2 года 8 недель

ok :)

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании