Главная | Группы | Форумы | LIVE! | Рейтинг | Агрегатор | RSS каналы | Лаборатория | Контакт | Помощь | О сайте
Праглядаў на днях адну раённую газету. Абсалютна не прынцыпова што гэта за раён і што за горад... Аднак адно мяне зачапіла на апошняй старонцы. Ды так, што я не паляніўся пашукаць мінулыя нумары.
Справа вось у чым: ёсць у дадзенай газеце раздзел "Вітаем цябе, новы чалавек!" Там прыводзяцца дадзеныя ЗАГСа па нарадзіўшыхся дзецях. Цікавым з'яўляецца спіс імёнаў:
№1: Ангеліна, Ксенія, Вікторыя, Лізавета, Захар, Уладзіслаў, Яўгеній, Паліна, Антон, Руслан, Сафія, Ганна.
№2: Уладзіслаў, Ягор, Дар'я, Лізавета, Мікалай, Яна, Арцём, Эла, Сняжана, Дар'я, Ульяна, Аліна.
Заўважаеце? Колькасць "настандартных" імёнаў проста зашкальвае!
Таму пытанне да вас: а з якім самым нестандартным імем вы мелі справу? Я маю на ўвазе рэальных людзей.