Главная | Группы | Форумы | LIVE! | Рейтинг | Агрегатор | RSS каналы | Лаборатория | Контакт | Помощь | О сайте
Прачытаў зь невялікім спазьненьнем на Хартыі перадрукоўку інтэрвію нямецкага амбасадара для "КП". Ну, па шчырасьці, такога хамла я яшчэ ня бачыў.
Стаўленьне да карэспандэнтаў як да быдла прабівалася і ў тым, як ён пачынаў адказ, і ў асабістых зваротах, і нейкіх пагрозах на адрас праваабаронцаў, якія не атрымалі візаў (памятаеце розгалас ў Сеціве?). Пры гэтым кемнага адказу на аніводнае пытаньне гэты кадар так і ня даў.
Некалькі гадоў таму ў адной азіяцкай краіне я сустрэў былога амбасадара Нямеччыны ў Беларусі. Стары (гадкоў меў болей за 70), рухаецца зь цяжкасьцю, але вельмі шляхетны ў паводзінах ды мове. Як даведаўся, што я зь Беларусі, дык забыўся на ўсіх сваіх астатніх суразмоўцаў. Распавядаў, як намагаўся вывучыць абедзьве мовы (але ня даў рады аніводнай з-за памяці), як вандраваў па краіне, сустракаўся з маладзёнамі, якія прыносілі яму на разгляд неякія ініцыятывы й спадзяваліся на дапамогу. Найпрыемнейшая размова адбылася. Шкада, што імя я ня памятаю зусім.
Немцы насамрэч ня ёсьць такім народам, як магло б падацца з танальнасьці ды ўтрыманьня сп. Вайса. Зь імі шмат у чым вельмі прыемна размаўляць. Хамло ў амбасадах ёсьць праблемай дысцыпліны: калі беларусачак, якія там працуюць, настрашыць звальненьнем за адсутнасьць усьмешкі й хамства (пры гэтым даць людзям магчымасьць зьвяртацца да тых, хто стаіць за іхнай сьпіной), то ўсё выправіцца. Наш народ звыклы да загадаў, а хамства - ад няўпэўненасьці ў сабе.
Падаецца, й спадар Вайс мае праблемы ад таго, што яго "запхалі" ў Менск: ня надта вабнае места для амбасадара...