Лібералізацыя Белтэлекаму адкладаецца. "У інтарэсах грамадзянаў"

4

Нагадаю перадгісторыю: зь ініцыятывы міністэрства сувязі Беларусі беларускі парлямэнт прыняў у двух чытаньнях папраўкі да закону аб сувязі, згодна зь якімі дзяржаўны манапаліст "Белтэлекам" пазбаўляўся выключнага права на спалучэньне сетак у сярэдзіне краіны. Кажучы простымі словамі, на дадзены момант трафік між сеткамі "Вэлкаму" ды "МТС" ідзе праз каналы "Белтэлекаму", за што дзяржаўны манапаліст пабірае неблагія грошы. Менавіта праз гэта кошты міжсеткавых тэлефанаваньняў трымаюцца на вышыні ў 170 - 400 рублёў ужо трэці год, у той час як тэлефанаваньні ў сярэдзіне сеткі каштуюць ад 30 рублёў (мінімальны кошт на Вэлкаме - 35 рублёў, на МТС - 25 рублёў, на ўлюбёны нумар).

Справа ў тым, што пры ажыцьцяўленьні міжсеткавых тэлефанаваньняў у кошт званкоў закладаюцца тыя грошы, якія апэратар, адкуль ажыцьцяўляецца званок, павінны заплаціць апэратару прызначэньня за выкарыстаньне ягонае сеткі. Такім чынам, на дадзены момант я, як абанэнт "Вэлкам", пры тэлефанаваньні на той жа ж "Life :)" плачу свайму апэратару, Life :) ды "Белтэлекаму", які спалучае сеткі розных мабільных апэратараў.

Калі б манаполія была прыбраная прынамсі ў гэтай частцы, то апэратары мелі права да простага спалучэньня сваіх сетак і з кошту званку, які нясе канчатковы абанэнт, вымаўся б трэці складнік, а менавіта той тарыф, што ідзе дзяржаўнаму манапалісту. Празь некаторы час гэта спрычынілася б да зьяўленьня ў Беларусі анлімаў - пакетаў, дзе абанэнт плоціць фіксаваную суму ды мае магчымасьць тэлефанаваць ў сеткі ўсіх апэратараў колькі заўгодна. Натуральна, ва ўмовах манаполіі ды розьніцы коштаў "сваіх" ды "вонкавых" званкоў у амаль дзесяць разоў у некаторых выпадках аб гэтым казаць няма сэнсу.

Першапачатковы плян выглядаў наступным чынам: па прыняцьці паправак у закон ён меўся быць накіраваным на подпіс сп. Лукашэнку, пасьля чаго аўтаматычна пачынаўся адлік дзевяцімесяцавага пэрыяду, дадзенага апэратарам ды мінсувязі на ўладкаваньне ўсіх адміністрацыйных пытаньняў. Такім чынам, калі апэратары прадэманстравалі б пры спалучэньні сетак гэткі самы пэнд, зь якім рабіліся заявы пра пляны па гэтай частковай лібералізацыі, ужо напрыканцы 2009 году можна было б чакаць зьяўленьня новых тарыфаў з значна ніжэйшымі коштамі міжсеткавых званкоў.

Але пляны зьмяніліся: сп. Лукашэнка не падпісаў папраўкі ды накіраваў іх на дапрацоўку, палічыўшы, што скасаваньне манаполіі на дадзены момант ёсьць заўчасным захадам. Як і варта было чакаць, усе дэпутаты парлямэнту з папраўкамі пагадзіліся й адкацілі тое, што самі прынялі, вызнаўшы, што такая лібералізацыя будзе не ў інтарэсах саміх грамадзянаў...

Лічыцца, што "Белтэлекам" мае манаполію, каб захаваць кошты на званкі па рэспубліцы "сацыяльнымі" (нізкімі). Страты на спалучэньні ў сярэдзіне краіны кампэнсуюцца за кошт высокіх коштаў на міжнародныя званкі ды за кошт тых грошаў, што манаполія дастае ад мабільных ды сеціўных правадэраў. Але, калі паглядзець вось на гэтую табліцу тарыфаў, то сацыяльнымі выглядаюь толькі званкі па месту або мястэчку знаходжаньня - 9,5 рублёў штохвіліны. Званкі ў межах вобласьці (22 рублі) толькі нязначна адрозьніваюцца ад найніжэйшага тарыфу МТС у 30 рублёў, а хвіліна па рэспуліцы (63,9) каштуе ўжо як дзьве МТСныя хвіліны. Пры гэтым яшчэ тры гады таму кошт тэлефанаваньняў у межах рэспублікі зусім нязначна перавышаў 30 рублёў.

Такім чынам, на дадзены момант канкурэнтаздольнай сувязь манапаліста застаецца толькі ў межах места або вобласьці. Пры ажыцьцяўленьні званкоў у межах рэспублікі таньней карыстацца з мабільных тэлефонаў. Асабліва з стартам кампаніі "Усе на Вэлкам" (занальны код 8-044-5), пры падлучэньні да якой кожны абанэнт дастае да 500 хвілінаў на званкі на нумары ў гэтай самай занальнай зоне бясплатна. 

Такім чынам, тэндэнцыя навідавоку: першай сацыяльны характар згубіць рэспубліканская сувязь, потым - рэгіянальная, і ў рэшце рэшт - месцовая. Але колькі да гэтага чакаць? Спадзяюся, не пяць гадоў. Брак грошаў у дзяржавы на тле крызы надае надзею, што кошты званкоў па местах будуць падвышацца, і тады яна перапыніць быць сацыяльнай.

Любителям экзотических блюд и заморской еды рекомендую почитать, что такое изысканная кулинария, и попробовать приготовить несколько рецептов.

Комментарии

Member since:
30 Октябрь 2008
Последняя активность:
4 недели 21 час

Мэдыі падавалі спробу частковай лібералізацыі "Белтэлекаму" як вынік ціску Міжнароднае Валютнае Фундацыі, але апошняя не вылучала рэформу тэлекамунікацыйнага сэктару як прыярытэтную, хутчэй як "вартую ўвагі".
Мне так падаецца, магчымыя два варыянты: альбо прыбыткі нашага скарбу ў выніку крызы падацьмуць настолькі строма (а тое, што яны падацьмуць, не аспрэчваецца нават дзяржаўнымі мэдыямі), што "Белтэлекаму" яшчэ доўга не пазбавяць манаполіі, каб мець нейкую гарантыю прыбыткаў ад тэлекамунікацыйнай галіны, або, наадварот, пазбавяць манаполіі, каб атрымаць большы прыход ад падаткаў ад іншых апэратараў. Што лягічна: простае спалучэньне сетак спрычыніцца да падніжкі коштаў міжсеткавых тэлефанаваньняў, што ў сваю чаргу згенэруе большы трафік між сеткамі. А паколькі аюанэнты ў давесак да цаны ўласна званка плоцяць яшчэ ад 5 да 10 адсоткаў мясцовага падатку на сувязь, то рост трафіку аўтаматычна спрычыніцца да росту падатковых паступленьняў. Пытаньне ў тым, ці перакрые гэта страты дзяржаўнага манапаліста ад страты манапольных правоў у сярэдзіне краіны. Паколькі справаздачнасьць "Белтэлекаму" зьяўляецца закрытай, параўноўваць нешта цяжка.

Member since:
23 Май 2008
Последняя активность:
40 недель 3 дня

отмена монополизма - прямой путь к потере контроля... А потери контроля за перемещением информации наши всласти видимо допустить не могут. Вопрос в том что такого в монополизме, может быть реально весь траф фильтруется на каких-нить серверах купленных в Китае, о чём много слухов ходило в своё время

Member since:
30 Октябрь 2008
Последняя активность:
4 недели 21 час

Нічога ў нас не фільтруецца, іначай быў бы заблякаваны дасяг да пэўных сайтаў ды адсочвалася дзейнасьць дысыдэнтаў, як гэта робіцца ў Кітаі. Мабыць, грошаў на гэта няма.
Манапалізм - гэта гарантаваны прыбытак ну й лямант пра сацыяльны характар дзяржавы. Болей нічога. Прынамсі ў нас.

Member since:
23 Май 2008
Последняя активность:
40 недель 3 дня

вы думаете там такой уж грандиозный заработок? где здесь социальность я честно говоря слабо понимаю вообще...

Member since:
30 Октябрь 2008
Последняя активность:
4 недели 21 час

Заробак не грандыёзны, але гарантаваны. Уяві сабе: увесь трафік між сеткамі перакіроўваецца праз сеткі Белтэлекаму, прычым яго не так мала. Калі ўлічыць, што сярэдні кошт званка ў сярэдзіне сеткі склдае 50 рублёў (ад 25 да 100), а між сеткамі - недзе 250, то лічым, што, напрыклад, 50 рублёў бярэ сабе апэратар паходжаньня, 50 - прызначэньня, а розьніца ідзе ў кішэню БТК. Нават калі БТК мае па 50 рублёў з кожнай хвіліны міжсеткавага тэлефанаваньня, уяў, які там трафік і колькі за гэты кошт дастае манапаліста. Дастае, прычым, цалкам неабгрунтавана, бо апэратары маюць магчымасьць спалучыць свае сеткі на дадзены момант без вялікіх капітальных выдаткаў. Манапольнае права на спалучэньне розных сетак мае сэнс толькі тады, калі ў апэратараў няма сваёй інфраструктуры й яе тэрміновае разгортваньне абыдзецца даражэй за арэнду лініяў манапалісты. На той час арэнда лініяў у БТК была б яшчэ мэтазгоднай. А вось калі вежы расстаўленыя, адладжаныя, трафік танны - то можна й самахоць спалучацца. А Белтэлекам не дае.

З гэтых грошыў БТК кампэнсуе страты за трафік у сярэдзіне краіны. Калі ён паздбавіцца гэтага бабла, то яму давядзецца ўзьнімаць кошты на мясцовыя, рэгіянальныя ды краёвыя спалучэньні ў некалькі разоў, каб кампэнсаваць сабе страты. Менавіта гэта й сталася нагодай для адхіленьня паправак да закону аб сувязі сп. Лукашэнкам, які палічыў, што непазьбежныя падвышкі коштаў на тэлефанаваньні балюча ляснуць па насельніцтву ў час крызы.

Праўда, заява не вытрымлівае крытыкі: жыроўкі за камунальныя паслугі вырастуць на 20-30 адсоткаў ад студзеня - і лічыцца, што насельніцтва гэта вытрымае. Такім чынам, за трохпакаёвую кватэру давядзецца плаціць недзе 100 даляраў, паводле некаторых падлікаў. І гэта лічыцца "мэтазгоднай падвышкай да сабекошту". А бюджэт наземных размоваў, які складае ў бальшыні народу ну даляраў 15 па краіне (бо субсыдуюцца, то бок штучна ўтрымліваюцца ніжэй за сабекошт толькі размовы па краіне й па местах, а не міжнародныя), і гэта як максысум, падвыўкі да 30 даляраў ну ніяк ня вытрымае... А вось камунальныя выплаты падвышку лёкка вытрываюць...

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании