ІншаСМІ пра Беларусь (17-21 студзеня)

3

Халера, але ж сумна, спадарства!

Паглядзіш на Google Alerts, што яны тамака пра Беларусь выдаюць - дык засіліцца ад нудоты можна. Амаль што нічога істотнага. Нават калі й пішуць, то нашая краіна згадваецца толькі ў кантэксце. Як я разумею, болей вартых падзеяў. І дзе мы жывем...

Дарэчы, чыста прынцыпова не пішу пра тое, што крэмзаюць у сваіх ангельскамоўных вэрсіях нашыя родныя беларускія рэсурсы. Бо люстэркам беларускае вядомасьці ў сьвеце ёсьць згадваемасьць нашае краіны ў іншаземных мэдыях. Чаго акурат і не назіраецца.

Чорт, нават Technorati мяне абламіў: сёньня, а 21.00 па Менскім часе, ён мне сказаў, што, на жаль, любая Belarus і нават клятая Byelorussia ня згадваюцца ў блоґах, якія маюць нейкую папулярнасьць :-(.

The Baltic Course піша пра спатканьне міністраў транспарту Беларусі й Летувы ў Друскеніках, дзе маюць абмяркоўвацца пытаньні павелічэньня ўзаемнага транзыту грузаў. Добра для эканомікі, толькі будзь у нас рынак - было б болей чаго транспартаваць.

Кітайская навінавая агенцыя Xinhua піша пра спатканьне беларускага ды ўкраінскага кіраўнікоў ды пачатак новага сяброўства супраць Расеі.

Увагу брытыйскага Reuters прыцягнула падвышка коштаў на газ на 9,8 адсоткаў для беларускіх спажыўцоў.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании