Беларуская мова

8

Прыйшло на думку. Што лепш? Размаўляць на беларускай мове з памылкамі, ці на рускай без.

Калі я навучалася ў школе (дарэчы, беларускамоўнай), то заўсёды лічыла, што лепш першы варыянт. А вось мае рускамоўныя знаёмыя - прытрымліваліся другога варыянта. І ўзгадалася, што ў нас у краіне, мабыць, у кожнага можна знайсці моўныя памылкі, калі яны размаўляюць на рускай мове. Чаго каштуе выраз "Пускай он мне пазвОнит". Гэты выраз я чую ўсюды і заўсёды. Яшчэ можна пачуць слова "панЯл". Не ведаю адкуль ён. І гэта ў адукаваных людзей. Я не кажу пра астатніх...

У выніку ў нас атрымліваецца, што людзі граматна не размаўляюць ні на беларускай (не ўсе зразумела, але шмат), ні на рускай.

Калі заходзіць размова пра тое, што для таго, каб людзі маглі свабодна карыстацца беларускай мовай у жыцці, патрэбна, каб навучанне ў школах было на беларускай мове, многія (сужу па сваіх сябрах) кажуць, што як гэта вывучаць хімію, матэматыку, інфарматыку і г.д. на беларускай мове. Асабіста мне не было складана вывучаць гэтыя прадметы на беларускай мове, бо я іх так вучыла з дзяцінства... :)

Детские автомобильные кресла марки romer duo plus isofix - самые безопасные в мире. Ваши дети будут в полной безопасности.

Комментарии

Member since:
30 Октябрь 2008
Последняя активность:
4 недели 21 час

Мне так падаецца. што лепей за ўсё было б размаўляць без памылак на абедзьвюх мовах :-).
Вы цалкам маеце рацыю што да пісьменнасьці беларускага насельніцтва: нягледзячы на адукацыю ў школах ды ўнівэрах выключна па-расейску, нават дзеткі тых, хто ўсё жыцьцё пражыў у Менску ды ня езьдзіў на лета ў вёску, паслугуюцца трасянкай. Можа, генэтычная памяць прарываецца.
Мяне болей за ўсё цешаць памылкі кшталту "пЕар" або "презЕдент". Неяк надоечы па тэлевізіі пачуў "Словакия внедрила евро". Такіх прыкладаў - плойма.
Стаўленьне да расейскай мовы ніколі ня будзе гэткім самым, калі не жывеш у Расеі. Вунь амэрыканцы для сябе вырашылі пытаньне проста: каб іхны варыянт не абзывалі "вяскоўкай", яны папросту пачалі кіраваць сваёй мовай самі :-). Праўда, як вырашылі кіраваць, то й прымусілі ўсіх кіравацца гэтым, то бок узьвялі свае правілы да ўзроўню дзяржстандарту.
Рэгуляваньнем амэрыканскае ангельскае займаецца адмысловая інстытуцыя, а не Лёндан. Таму быццам бы й няма з чаго пытаць: асобная мова.
Беларусам з расейскаю таксама давядзецца празь нейкі час да таго прыйсьці. Натуральна, калі тая застанецца дзяржаўнай, што цалкам верагодна.

Member since:
1 Июль 2008
Последняя активность:
36 недель 2 дня

Вы лічыце, што магчыма існаванне афіцыйна руска-беларускай мовы :)? Ці як яе назваць... Не думаю, што нам такая мова патрэбна. Лепш бы ў рускамоўных школай болей часу выдзялялі на вывучэнне беларускай мовы. А то даходзіць да таго, што творы, напрыклад, Быкава, чытаюць на рускай мове.
Дарэчы, у Расіі таксама ў залежнасці ад таго, дзе людзі жывуць, свае асаблівасці ў мове :))

Member since:
30 Октябрь 2008
Последняя активность:
4 недели 21 час

Не, я так не лічу. Я ўвогуле зьяўляюся прыхільнікам беларускае мовы як адзінае дзяржаўнае ў Беларусі. Але я за тое, каб расейская мова, калі яна застанецца тут у сёньняшнім статусе, кіравалася б ня толькі з Масквы, але й зь Менску, і каб такім чынам у яе былі ўведзеныя некаторыя лексычныя адзінкі, якія стала перайшлі ў наш мясцовы варыянт расейскае мовы. Натуральна, з захаваньнем усіх акадэмічных правілаў пунктуацыі й артаграфіі - аматараў пісаць "пЕар" ды падобную лухцень я папросту ненавіджу, па шчырасьці. То бок мова пра лексыку, а не пра легалізацыю праяваў непісьменнасьці, якіх у нас назіраецца плойма.
Выняткова павялічэньнем колькасьці гадзінаў тут праблемы ня вырашыш. Трэба мяняць стаўленьне - а яно ў нас зьменіцца, калі па-беларуску пачне гутарыць прэзыдэнт ды чальцы ўраду. Па-другое, вывучэньне беларускае мовы нават дзесяць гадзінаў на тыдзень ня мецьме плёну, як астатнія прадметы выкладацьмуцца расейскай. У такім выпадку пры захаваньні дзьвюхмоўю трэба пераходзіць на мяшаную сыстэму, калі адна гадзіна прадмету выкладаецца па-беларуску, другая - па-расейску й такім чынам па чарзе.
Паралельна павінна быць забясьпечана сапраўднае дзьвюхмоўе ў этэры ды друкаваных мэдыях. Сапраўднае - гэта значыцца 50 на 50, і бяз глупстваў накшталт "а у нас два государственных языка". Ну й плюс (мае перакананьне) у школах павінныя выкладацца беларуская мова, расейская мова, беларуская літаратура ды сусьветная літаратура, а не расейская з блёкам, вылучаным пад сусьветную. Расейская мова - калі ласка, у роўнае колькасьці гадзінаў, але забіваць расейскай літаратурай сусьветную я лічу маразмам. Няхай яна таксама выкладаецца, але не за кошт таго, што вучні старэйшых клясаў чытацьмуць Гётэ, Рэмарка, Граса й гэтак далей па-за клясай. Што датычыць чытва для дзетак 5 - 7 клясаў, то таму, што ім выкладаецца выняткова зараз з расейскай літаратуры, можна знайсьці дадаткі або замену з украінскае, польскае, зь летувіскае, нават з латыскае (у перакладах). А то ганьба - вывучаем Пушкіна - а ўкраінцаў людзі ня ведаюць, як вырастаюць. І палякаў. А мы зь імі павязаныя болей, чым з расейцамі. Брыда.

Member since:
1 Июль 2008
Последняя активность:
36 недель 2 дня

Не ведаю, як наконт кіравання рускай мовай і з Менску, але наконт астатняга - згодна. Мяне дарэчы заўсёды ў школе здзіўляла, што ў нас руская літаратура і беларуская. А замежнай літаратуры ў гэтых падручніках была мала (але некалькі твораў была).

P.s. Паглядзела спецыяльна ў атэстаце назвы прадметаў - руская літаратура і беларуская.

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании