Хутка скончаць навучальныя ўстановы новыя выпускнікі

4

Згодна з афіцыйнай статыстыкай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва найбольш востра стаіць праблема працаўладкавання моладзі. Так, зараз людзі ва ўзросце ад 16 да 29 год, складаючы 24,1 % эканамічна актыўнага насельніцтва, даюць 40 % усяго складу беспрацоўных. Як вядома абаронай ці "абаронай"  ад беспрацоўя з'яўляецца размеркаванне маладых спецыялістаў. Абаронай на выпадак, калі чалавек не можа знайсці сабе працу па спецыяльнасці і "абаронай", калі ён яе можа знайсці, але камісіі па размеркаванні лепш ведаць, дзе чалавеку працаваць... У 2008 годзе размеркавана на працу 114,5 тыс. выпускнікоў.

У гэтым годзе, у сувязі з крызісам, выпускнікам навучальных устаноў прыйдзецца цяжка. Не думаю, што гэта моцна будзе ўплываць на маладых спецыялістаў, бо размеркаваць іх абавязаны. Адзінае, што ім самастойна будзе больш цяжка знайсці працу. Хутчэй за ўсе вызваляць для іх месцы за кошт пенсіянераў. А вось астатнім прыйдзецца горш, бо на данны момант прадпрыемствы (я думаю, гэта датычыцца ўсіх) не зацікаўлены ў павелічэнні колькасці працуючых. Ды і пенсіянераў у нас у большасці сваёй працуе не так і шмат. Таму месцаў выпускнікам, якія навучаліся за свой кошт, застанецца мала. Адзінае, што дакладна не трэба рабіць выпускнікам, дык гэта чакаць з мора надвор''я. Хто шукае, той знойдзе...

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании