Самцгэ-Джавагэці. Другая Паўднёвая Асэтыя?

3

Самцгэ-Джавагэці - адзін з рэгіёнаў Грузіі, што мяжуе з Арменіяй. Сталіца - Ахалцыхэ, насельніцтва - 208 000, зь якіх (паводле перапісу 2002 году) армяне складаюць 54%.

А вось артыкул брытыйскага журналіста армянскага паходжаньня Оньніка Крыкарана (для зацікаўленых - зыходнік ангельскай мовай) для The Frontline Club, дзе ён зазначае сувязь між апошняй грузіна-расейскай вайной ды ростам актыўнасьці нацыяналістычных групаў у рэгіёне. Беларусь і тут хвігуруе - праўда, толькі як згадка.

Пераклад (не даслоўны, але асноўную думку перадае) мой.

Пасьля арышту двух армянаў у грузінскім рэгіёне Самцгэ-Джавагэці нацыяналістычныя задзіночаньні плянуюць мітынг перад амбасадай Грузіі ў Эрэване. Наўрад ці ён зьбярэ шмат народу, але ўвагі варта іншае: дзейнасьць падобных груповак раптам актывізавалася акурат пасьля вайны Грузіі з Расеяй леташнім жніўнем. Магчыма, што гэта ня проста зьбег абставінаў.

Нацыяналістычныя партыі, групоўкі й іхныя аналітычныя цэнтры не хаваюць свайго жаданьня ужыць канфлікт у Паўднёвай Асэтыі, каб папсаваць добрыя стасункі з паўночным суседам Армэніі. Магчымасьць скарыстацца з канфлікту для адрыву (пераважна армянскага рэгіёну) ад Грузіі пасьля вайны ў Асэтыі адкрыта абмяркоўвалася ў іхным атачэньні. Вонкавыя праявы такога жаданьня навідавоку: прыкладам, у офісе моладзевага аналітычнага цэнтру Мітк (Mitq Youth Analytical Center) на сьцяне вісіць мапа "Вялікае Арменіі".

 

Мітк зьяўляецца адным з арганізатараў серадовага пратэсту.

/PanARMENIAN.Net/ На прапанову аналітычнага цэнтру Мітк, Зьвязу грамадзкіх арганізацыяў па перасяленьні й рэпатрыяцыі Еркір (Yerkir Union of Public Organizations on Repatriation and Settlement), Джаваскай суполкі экспатрыянтаў (Javakhk Expatriates' Community) ды 20 армянскіх няўрадавых арганізацыяў 25-га лютага 2009 году адбудзецца акцыя пратэсту перад грузінскай амбасадай у Арменіі.

"Мы зьбіраемся патрабаваць ад грузінскіх ўладаў вызваленьня армянскіх актывістаў, арыштаваных у Самцгэ-Джавагэці", - заявіў кіраўнік Мітк Эдвард Абрагамян на сёньняшняй навінавай канфэрэнцыі.

Паводле ягоных словаў, гэтых людзей арыштавалі на палітычнай падставе, за іхную актыўную пазыцыю (у армянскім руху).

Яшчэ адна арганізацыя, Фундацыя Новаранк (Noravank Foundation), таксама выглядае болей зацікаўленай у пагаршэньні, чым у паляпшэньні грузіна-армянскіх стасункаў. Тамара Варданян, экспэрт з "Новаранк", заявіла, што Грузія заўжды датрымлівалася варожай палітыкі ў дачыненьні Армэніі.

"Армянаў ня згадваюць у грузінскіх падручніках", - заявіла яна, дадаючы, што грузінскія ўлады заўсёды разглядалі сваіх паўднёвых суседзяў як перашкоду на шляху да кансалідацыі грузінскае нацыі.

Болей рэспэктныя міжнародныя аналітыкі, такія як швайцарац армянскага паходжаньня Вікен Чэтэран, зь ёй не пагаджаюцца: маўляў, ёсьць і станоўчыя зрухі.

Выкладаньне супольнае гісторыі ў грузінскіх школах разглядалася на сэмінары з удзелам выкладчыкаў гісторыі, аўтараў падручнікаў, іншаземных экспэртаў ды прадстаўнікоў міністэрства. Выснова: грузінскае міністэрства адукацыі прыкладае ўсе намаганьні, каб зьмяніць форму паданьня падзеяў. На імпрэзе, арганізаванай Эўрапейскім задзіночаньнем экспэртаў-гістарыстаў EuroClio, грузінскія экспэрты прадставілі свае пляны па распрацоўцы новых ахвіцыйных падручнікаў, у якіх надавалася б болей увагі этнічным меншасьцям, што пражываюць на тэрыторыі Грузіі.

[...]

Адзінае відавочна: на тле ўсіх цяжкасьцяў, якімі суправаджаецца выкананьне абяцаньняў лідэраў Рэвалюцыі ружаў, ды праблемаў, якія паўсталі перад краінай пасьля катастрафічнай жнівеньскай вайны, адукацыйнае чынавенства паціху працягвае ўкараняць абяцаныя зьмены.

Але, паводле словаў іншаземнага карэспандэнта, што працуе ў Тбілісі, мэты армянскіх нацыяналістаў могуць быць зусім не такімі, на якія выглядаюць.

[...] будзь я Расеяй, я б зрабіў усё, каб ускалыхнуць падобныя настроі ў Армэніі. Джавагэці - выдатная зачэпка. Гэтым можна гарантаваць, што праблема Карабаха ня будзе вырашанай мірным шляхам, і, такім чынам, Армэнія будзе змушанай схіляцца да Расеі ў пошуках падтрымкі, асабліва калі стасункі між ёй ды Турэччынай і Грузіяй напнуцца да трывожнае ступені.  Паспрабаваць (правярнуць) у Джавагэці асэтынскі сцэнар выглядае на фантастычную мрою, але, магчыма, армянскія нацыяналісты, што актывізаваліся зараз, і ня маюць гэта за мэту, няхай і лямантуюць пра "дэмаграфічны тэрор" . Мне падаецца, што галоўнай мэтай зьяўляецца не сама правінцыя (яе можна пакуль пакінуць у спакоі), але фармаваньне пэўных настрояў ва ЎЛАСНА Армэніі.

Болей за тое, тыя самыя навінавыя агенцыі надаюць болей увагі заявам Мітку й падобных арганізацыяў, цалкам ігнаруючы, прыкладам, візыт міністра замежных справаў Грузіі сп. Вашадзэ ў Эрэван. Дзякуй Богу, што мэдыйная прастора імі не абмяжоўваецца:

Радыё Вольная Эўропа перадае, што Вашадзэ й Налбандзян (армянскі міністар ЗС) абмеркавалі шэраг аспэктаў, якія хвалявалі армянскую грамаду ў Грузіі, улучна з становішчам, што склалася ў населеным армянамі грузінскім рэгіёне Самцгэ-Джавагэці.

“Уласнай "праблемы Джавагэці" ня існуе: ёсьць праблема сацыяльна-эканамічнага кшталту, падобная да тых, што існуюць у бальшыні грузінскіх рэгіёнаў", - заявіў спадар Вашадзэ на супольнай навінавай канфэрэнцыі з сваім армянскім калегам. Міністар заявіў, што адміністрацыя Міхаіла Саакашкілі зрабіла шмат, каб даць рады цяжкаму становішчу, у якім апынулася насельніцтва правінцыі.

“Калі нехта лічыць, што ў Кутаісі людзям жывецца лепей, чым у Самцгэ-Джавагэці, то ён моцна памыляецца,” - заявіў сп. Вашадзэ. “Я гатовы заплаціць за Ваш квіток, каб Вы паехалі й паглядзелі на становішча людзей у іншых рэгіёнах Грузіі.”

Тым ня меней, існуе боязь таго, што нацыяналісты імкнуцца выклікаць канфрантацыю з Тбілісі, нават коштам татальнае ізаляцыі ды эканамічнага калапсу ў Армэніі. 

Калі армянскі ўрад разьдзьме новы канфлікт у Самцгэ-Джавагэці з паўторам нагорнакарбаскага сцэнару, то гэта станецца палітычным і эканамічным канцом для Эрэвану.

“Які заўгодна вайсковы або палітычны чын Армэніі ў тым рэгіёне будзе тоесным эканамічнаму самагубству Эрэвану,” - заявіў TrendNews Мамука Арэшыдзэ, грузінскі палітычны аналітык, што спэцыялізуецца на праблемах Каўказу.

[...]

Тым ня меней, расейскія экспэрты перадказваюць адкол Самцгэ-Джавагэці ў будучыні ды мяркуюць, што працэс будзе залежыць ад дзеяньняў неякае трэцяе сілы.

Палітычны аналітык Міхаіл Аляксандраў мяркуе, што нават калі армянскае меншыня рэгіёну не запатрабавала выхаду з складу Грузіі, то раней ці пазьней гэта здарыцца, калі ўрад Грузіі ня вырашыць праблему (недастатковае палітычнае прадстаўленасьці армянаў у Самцгэ-Джавагэці).

Расея можа падтрымаць армянаў. Але ж падобная падтрымка будзе накіраванай на дэстабілізацыю сытуацыі на Каўказе. “Расея дасюль ня мае ўяўленьня пра тое, які расклад можа пайсьці ёй на карысьць. Рабіць жа такія справы нечымі іншымі рукамі папросту сьмяротна небясьпечна,” заявіў сп. Аляксандраў у інтэрвію Trend News.

Тым ня меней, апошнія даклады аналітыкаў, якія папераджаюць пра магчымасьць другое вайны між Грузіяй ды былой імпэрыяй, таксама абмяркоўваюць магчымую "руку Масквы" за армянскімі нацыяналістамі.

Першая вайна - якую сп. Фэльгенгаўэр перадказаў задоўга да ейнага пачатку - была матываваная ў тым ліку й нелюбоўю расейскага кіраўніцтва да грузінскага прэзыдэнта Міхаіла Саакашкілі ды ягоных памкненьняў далучыцца да НАТА. Але той жа сп. Фэльдэнгаўэр кажа, што маскоўская доўгатэрміновая стратэгія гэтым не абмяжоўваецца: "Расеі можа не падабацца Саакашвілі ці НАТА, але ёсьць яшчэ адна рэч: Армэнія зьяўляецца геаграфічна ізаляванай краінай, расейскія войскі ў ёй, такім чынам, таксама адарваныя ад "Вялікае Зямлі". Наземны транзыт немагчымы. Каб нешта адрапараваць, анавіць ці нават проста давезьці рыштунку, трэба загружаць самалёт. Натуральна, з пункту гледжаньня Расеі, такое становішча не павінна заставацца нязьменным вельмі доўга.

Паводле сп. Фэльгенгаўэра, армянскія базы важныя для Расеі як сымбаль ейных амбіцыяў на паўднёвым Каўказе. Армэнія зьяўляецца адным з найбліжэйшых хаўрусьнікаў Расеі, аднак ейная геаграфічная ізаляванасьць можа змусіць Эрэван да пошуку іншых шляхоў. Акупацыя Грузіі вырашыць гэтую праблему ды ўвадначасьсе ізалюе Азэрбайджан, які актыўна "заляцаецца" да Захаду.

У адным з апошніх артыкулаў Інстытуту ваеннага й мірнага рэпартэрства (IWPR) арыштаваныя армянскія актывісты з Джавагэці наўпрост зьвязваюцца з расейскай ФСБ:

Адвакат двух арыштаваных актывістаў армянскае меншасьці ў Джавагэці Ніно Андрыяшвілі сказала, што яе падабаронных абвінавацілі ў супрацоўніцтве зь нейкай арганізацыяй пад назвай "Association for Legal Assistance to the Population (ALAP), разьмешчанай у Беларусі ды, паводле непацьверджаных дадзеных, створанай з удзелам расейскай ФСБ.

[...]

“Мы ўсе жартавалі наконт таго, як гэтая арганізацыя нагадала нам пра ФСБ. Але мы былі вельмі зьдзіўленыя, калі даведаліся, што яны плянавалі выдаткаваць столькі грошаў,” - сказаў кіраўнік адной з НЎА ў Самцгэ-Джавагэці, якія папрасіў не згадваць свайго імя з боязі, што крымінальная справа можа пашырыцца на іншыя вядомыя постаці ў рэгіёне.

“Нам сказалі, што патэнцыйныя праекты да рэалізацыі маглі быць якімі-заўгодна, і грошы не абмяжоўваліся. Я шмат гадоў прапрацаваў на няўрадавы сэктар. Калі ў ім было столькі грошаў?”

Офіс ALAP у цэнтральным Тбілісі зачыніўся месяц таму. Тэлефоны адлучаныя, на імэйлы ніхто не адказвае.

Пакуль нацыяналістычныя групоўкі ў Армэніі працягваюць падаваць сымпатызуючым ім журналістам суб'ектыўную ды почасту недакладную інфармацыю, правы нацыянальных ды рэлігійных мяншыняў у Армэніі, Азэрбайджане ды Грузіі павінны стацца аб'ектам для назіраньня міжнароднымі арганізацыямі кшталту Рады Эўропы.

У рэгіёне, схільным да этнічнага нацыяналізму й ваенных канфліктаў, якім зараз зьяўляецца Паўднёвы Каўказ, наступствы бязьдзейнасьці могуць быць сапраўды небясьпечнымі.

Для справки: осетинский язык язык считается малым языком, на нем разговаривает менее миллиона человек.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании