Сморгонь
Сустрэча «Новыя медыі для журналістаў» пройдзе ў Смаргоні
Автор: natatka пн, 2009-06-15 16:54.Як стварыць папулярны і карысны сайт Смаргоні, Астраўца ці Ашмян? Як Інтэрнэт можа палегчыць працу журналіста і зрабіць мясцовую газету ці радыё цікавымі? Дзе шукаць інфармацыю і як знаходзіць неабходнае? »»
Сморгонь - краткая биография
Автор: chegor чт, 2009-02-19 20:58.Откопал тут в нескольких источниках и составил сводную табличку истории Сморгони и района на протяжении всего её существования. Всё таки моя вторая малая родина... Может кому-нить будет интересно.
Каму - адно акно, каму - адзін прыпынак
Автор: tadeush сб, 2008-12-27 01:53.Халодным снежаньскім днём разам са старшым афіцэрам аддзела ідэалагічнай работы Смаргонскага пагранатрада мы наведаліся на дзяржаўную граніцу, дакладней - на пункт пропуску Катлоўка. Ад першага шлагбаўма да адміністрацыйнага будынка і далей аж да віртуальнай лініі, за якой пачыналася тэрыторыя Літвы, наш шлях быў пад пільным наглядам відэакамер. Як патлумачыў начальнік аддзела пагранічнага кантролю Смаргонскага пагранатрада падпалкоўнік Міхаіл Сяглюк, падобнае відэаназіранне – першы крок, які дазваляе ўкараняць новыя тэхналогіі перасячэння мяжы, спрашчае кантроль і не затрымлівае надоўга грузаперавозчыкаў і пасажыраў. Пасля скандальных гісторый з хабарніцтвам на мяжы, такія меры назірання ўспрымаюцца яшчэ і як папярэджанне негатыўных з’яў і праявы ўнутрыведамаснага кантролю за службоўцамі.»»
Смаргонь: спыніў працу "Лідком"
Автор: chegor пт, 2008-12-12 00:26.На сумесным прадпрыемстве "Лідком" на дадзены момант працуе 8 супрацоўнікаў з 60-ці штатных.Прадпрыемства выпускала поршневыя кольцы для рухавікоў, якія вырабляюць на расейскіх заводах у Ярцаве й Кастраме. Прадпрыемства існавала пяць гадоў і ўпершыню цалкам спыніла вытворчасьць.
Праблемы звязаны з тым, што прадпрыемтвы ў Расіі, куды збывалася прадукцыя, спыніліся з-за крызы. Як вынік спыніўся і "Лідком", бо няма больш заказаў. Працуюць толькі некалькі рамонтнікаў ды бухгалтэрыя.
Моладзь і размеркаванне. Смаргоншчына
Автор: AntonChik ср, 2008-12-10 19:49.Сёлета на Смаргоншчыну размеркаваліся дзве сотні маладых спецыялістаў, прыкладна трэць з іх маюць вышэйшую адукацыю. У мінулы чацвер у зале пасяджэнняў райвыканкама для іх ладзілася сустрэча з кіраўніцтвам раёна.
Адно з балючых пытанняў – замацаванне маладых кваліфікаваных кадраў у вёсцы. За апошнія пяць гадоў у гаспадаркі раёна прыйшло 212 выпускнікоў ВНУ і сярэднеспецыяльных устаноў сельскагаспадарчага профілю, на сённяшні дзень тут працуе 98. Жыллёвае пытанне гэтых маладых спецыялістаў не турбуе, а вось невысокая заработная плата – яшчэ як.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі прапанаваў маладым людзям не толькі шчыраваць на рабоце, але не забываць і пра асабістае жыццё: ствараць моцныя сем’і і нараджаць дзяцей – паляпшаць дэмаграфічную сітуацыю.
На жаль, “дэмаграфічныя нажніцы” (калі нараджальнасць перавышае смяротнасць) пакуль што захоўваюцца па ўсёй рэспубліцы...
Неабходная служба суда
Автор: AntonChik вс, 2008-12-07 16:57.Хоць і пачала свой працоўны шлях Святлана Грынь сакратаром у судзе, але праз некалькі гадоў была вымушана пакінуць гэту работу. Пасля замужжа ўзнікла праблема з жыллём. У Маладзечне ў 80-х гадах атрымаць яго хутка не выпадала, а ў Смаргоні ў гэты час імкліва раслі новыя мікрараёны, а за горадам узводзілася буйное прадпрыемства – філіял Мінскага трактарнага завода. Праўда, сюды Святлана Андрэеўна працаваць не пайшла, уладкавалася на “оптыку”, у аддзел галоўнага тэхнолага. Але праз дзевяць гадоў была звольнена – па скарачэнні штатаў. Пасля распаду СССР прадпрыемствы ахапіў фінансава-эканамічны крызіс. Прыйшлося стаць на ўлік у цэнтры занятасці насельніцтва.
»»
Яму апладзіравалі Бон і Парыж
Автор: AntonChik ср, 2008-10-29 17:25.На адным з першых фестываляў імя Агінскага ў Смаргоні піяніст Уладзімір Авадок атрымаў Гран-пры конкурсу выканаўцаў. З таго часу Смаргонь стала для кар’еры музыканта шчаслівай кропкай адліку.»»
Мафія у Атп№17 г. Смаргоні
Автор: chegor вт, 2008-08-19 12:34.Жыў-быў Аўтобусік. Езьдзіў ён па смаргонскіх вуліцах, людзей вазіў туды-сюды. Любіла я гэты Аўтобусік, бо калі маленькая была каталася ў кабіне, дзе вадзіцель... на кнопкі ціскала - дзьверы адчыняла :)
Але вырасла я. Любіць Аўтобусік проста за настальгічныя ўспаміны не хацелася. Надта ж гэты Аўтобусік старэнькі быў, хварэў, крыхцеў, і людзей туды-сюды вазіць не хацеў. Яму ўжо даўно-даўно паложана было на пэнсію сыходзіць.»»
"Чэсныя выбары"
Автор: chegor пн, 2008-08-04 11:06.Вось дык не думаў, што на такіх адстойных выбарах як беларускія парламенцкія выкарыстоўваюцца такія тэхналогіі... Гэта ж нехта накрэатывіў. У фальшывай улётцы прэтэндэнтцы просяць дасылаць па 10 тысяч рублёў – нібыта на яе кампанію.»»






Последние комментарии
5 дней 4 часа назад
2 недели 2 дня назад
4 недели 3 дня назад
4 недели 3 дня назад
4 недели 3 дня назад
6 недель 3 дня назад
7 недель 5 дней назад
8 недель 1 день назад
9 недель 3 дня назад
9 недель 4 дня назад