мобильный интернет
Мабільны WiFi: вынікі практычнага тэсту
Автор: eolonir пн, 2009-12-14 13:36.3G: мы ўжо не апошнія
Автор: eolonir вт, 2009-10-13 17:43.На беларускім рынку мабільнага дасягу да Сеціва адбываюцца кардынальныя зьмены. Прынамсі, менавіта такую выснову можна зрабіць з артыкулаў на спэцыялізаваных рэсурсах, дзе навыперадак распавядаецца пра зьяўленьне "нарэшце" 3G ад Life :) (па чаканым кошце ў 49 000 за 1 ГБ), пра прапанову «Velcom» нават гігабайту 3,5G (EV-DO) за 50 000 штомесяцу (+ мадэм 10 000, але гэта драбязга), пра тэарэтычнае зьяўленьне WiMax-правайдэра Yota на беларускім рынку (праўда, апошняе датычыць хутчэй стацыянарнага дасягу, але пакіну ў пазначках як ілюстрацыю). А ведзь шмат хто, упэўнены, яшчэ памятае той час, калі ня кожны "звычайны" ISP мог прапанаваць наземны трафік па 60 (як зараз ад Velcom) і, тым больш, па 49 (як ад Life) рублёў за мегабайт. Мы вырашылі зьясаваць, што дзеецца на рынках мабільнага дасягу ў іншых краінах, і параўнаць зь імі наш прагрэс.»»
Life :) vs Three
Автор: eolonir вт, 2009-10-06 11:16.Слёганам Life :) зрабіў фразу, вельмі падобную да калішняе мэгафонаўскае "Будучыня залежыць ад цябе". Вельмі імпануе той самай дынамічнай аўдыторыі, на якую цэліць новы апэратар. Але вось толькі Life :) як быў, так і застаўся "другой сімкай", што так не падабаецца сп. Эрмішу: каб стаць першасным і адзіным апэратарам на рынку, дзе адсутнічае міграцыя нумароў і цэны тэлефанаваньняў у розныя сеткі розьняцца ў разы, трэба, апроч нізкіх коштаў, прапаноўваць яшчэ й якасьць, да якой прызвычаіліся людзі, што даўно "сядзяць" на мабільнай сувязі. Іначай застанесься "першым і адзіным" толькі для тых, хто дасюль яшчэ ня меў мабільнага тэлефону. Улічваючы шчытнасьць пакрыцьця Беларусі мабільнай сувязьзю (дакладна болей за 90%) і колькасьць абанэнтаў, такімі засталіся толькі тыя, хто банальна ня меў грошаў на прыдбаньне мабільніку. Гэта незайздросная аўдыторыя.
Афтоп: найлепшыя прапановы на рынку мабільнага дасягу да Сеціва ў UK. А ведзь тое самае магло б быць і ў Беларусі...»»
Новы тарыфны план life:) ІНТЭРНЭТ 500
Автор: chegor пн, 2009-01-26 16:50.life:) абвясціў аб запуску свайго першага тарыфнага плана на перадачу дадзеных «Інтэрнэт-500» !!!
Галоўныя асаблівасці дадзенага плану — 500 МБ уключанага у абавязковую плату трафіку, 0 рублёў за званкі ў сваёй сетцы і памер штомесячнага плацяжу, роўны 30 тыс. рублёў.»»
Мабільны Інтарнэт: пакет МТС-Канэкт ад МТС
Автор: sotvoritel пн, 2008-07-07 19:33.Ужо некаторы МТС прапануе новы пакет "МТС-Канэкт" для аматараў мабільнага Інтарнэту. Ён складаецца з мадэму Huawei EG162 (USB, на здымке) або Huawei EG 602 (PCMCIA, здымак магчыма пабачыць вось тутака) + прапануецца магчымасьць падлучэньня па некалькіх тарыфавых плянах без абанэнткі, з аплатай выключна трафіку. Кошты трафіка вагаюцца ад 400 рублёў за мэгабайт (у выпадку перадаплаты ў 20 000 на месяц) да 150 (у выпадку перадаплаты ў 75 000 на месяц).»»
Мабільны Інтарнэт: сотавы мадэм Merlin XU870
Автор: sotvoritel вс, 2008-07-06 11:37.Сотавы мадэм Merlin XU 870 - толькі адзін з сотавых мадэмаў. Я яго вылучыў толькі таму, што карыстаюся зь яго. Мадэмы, якія працуюць на сотавых сетках, існуюць у сотнях рэалізацыяў. Пачынаючы ад таго, што яны могуць падлучацца да USB, Express Card, PCMCIA ды скончваючы рознымі вытворцамі (збольшага – амэрыканскімі ды кітайскімі) ды пратаколамі, якія яны могуць падтрымліваць.»»
Мабільны Інтарнэт - як падлучацца (частка 4)
Автор: sotvoritel пн, 2008-05-26 13:43.Як я ўжо пісаў у мінулых частках, у Інтарнэт мабільна можна выходзіць пры дапамозе мабільнага тэлефону (пры гэтым паслюгавацца ім магчыма як па прызначэньні - то бок чытаць зьмесьціва на экране, - так і ў якасьці мадэму, то бок падлучыць да яго лэптоп (часьцей) або дэсктоп (радзей, бо звычайна дэсктоп да Сеціва падлучаюць праз мабільнік тыя мае сваякі, якія жывуць у вёсцы, дзе нават белтэлекама»»
Мабільны Інтарнэт - стандарты (частка 2)
Автор: sotvoritel чт, 2008-05-22 15:41.Мабільны інтарнэт - гэта дасяг да Інтарнэту пры дапамозе сеткі мабільнае сувязі. Дасяг ажыцьцяўляецца пры дапамозе мабільнага тэлефону або адмысловага мабільнага мадэму, пра якія я напішу пазьней. Паколькі мабільны тэлефон - рэч болей зразумелая, чым мабільны мадэм, то я пачну зь яго.»»
Мабільны Інтарнэт - плюсы ды мінусы (частка 1)
Автор: sotvoritel вт, 2008-05-20 17:36.Мабільны інтарнэт - гэта такая рэч, якая ў большасьці людзей асацыюецца са складанай наладкай, адсутнасьцю спалучэньня ды вельмі павольнай хуткасьцю. І тым ня меней, на Захадзе доля прыбытку ад выкарыстаньню мабільнага Інтарнэту складае каля 30 адсоткаў у сярэднім прыбытку ад абанэнту. У Беларусі ад выкарыстаньню GPRS апэратары атрымоўваюць меншыя грошы; але ў апошнія гады тым ня меней намінаецца тэндэнцыя да павелічэньню карыстаньня мабільным Інтарнэтам. Ітак, пачнем па парадку.»»





