образование

Перегнать Конго!

0

Самый простой способ убедить себя, что в нашей системе образования все обстоит не  так уж и  плохо, - сравнить с теми, у кого дела идут еще хуже.»»

Дыстанцыйная адукацыя ад Маскоўскага Дзяржаўнага

5

Цэнтар дыстанцыйнай адукацыі ад Маскоўскага Дзяржаўнага ўнівэрсытэту знаходзіцца вось тутака. Працуе на сыстэме Moodle.»»

Атрымай адукацыю Ельскага ўнівэра, не вылазячы з фатэля ў Беларусі :-)

4

Напаткаў у Сеціве спасылку на анлайн-курсы Ельскага ўнівэрсытэта (ЗША).

Цымэс у тым, што курсы папануюцца ўсім ахвочым задарма (трэба толькі ведаць ангельскую мову). Як кажа тлумачалка на першай старонцы, усе зьмесьціва было запісанае падчас лекцыяў ва ўнівэры й прапануецца ў тым самым выглядзе, як і для студэнтаў. Адно што дыплёму альбо сэртыфікату за праходжаньне праграмы Вы не атрымаеце.

Нагадаю, што Ель уваходзіць у тузін найпрэстыжнейшых унівэрсытэтаў сьвету. Прыймо адбываецца на два гады наперад, то бок у верасьні 2009 распачнецца кампанія-2011.

Абзальвэнтамі Елю зьяўляліся 5 амэрыканскіх прэзыдэнтаў (улучна з Джорджам Бушам старэйшым і малодшым) і шэраг кіраўнікоў краінаў сьвету.»»

«Образование и Интернет» — заметки по результатам круглого стола на Медиабаркэмп 2009

4

6 июня 2009 года во время Медиабаркэмп 2009 при поддержке платформы гражданской журналистики iBelarus.net прошел круглый стол на тему "Образование и Интернет", в котором участвовало около 20 представителей Беларуси, России, Литвы и Украины.»»

Усьлед кітайцам з нажамі й зялёнымі макаронамі

3

Узгадаў артыкул пра кітайцаў зь зялёнымі макаронамі, вырашыў накідаць пару словаў. Пра тое, як іншаземныя студэнты ўжываюцца ў Вангельшчыне.»»

Адукацыя ў Брытаніі: міты

5

Міт 1. Усё лепшае - у сталіцы.

Зірнем на рэйтынґ брытыйскіх унівэраў паводле вэрсіі Ґардыян (дарэчы, у нас на плыні навучаўся ейны былы намесьнік галоўнага рэдактара). Як відаць, зь першага тузіну толькі тры (Лёнданская Школа Эканомікі, Унівэрсытэцкі Каледж Лёндан, Імпэрскі Каледж) знаходзяцца ў сталіцы, астатнія - па-за ейнымі межамі. Рэч у тым, што унівэрсытэты тут наўмысна ствараліся па-за межамі вялікіх местаў, каб быць падалей ад кантролю дзяржавы й мець магчымасьць фактычна рэалізоваць права на самакіраваньне. Ды й зямля за межамі местаў была заўсёды таньнейшая й было, куды разрастацца. 

Апроч таго, Брытанія не настолькі цэнтралізаваная, як Беларусь, дзе бальшыня нутранай міграцыі кіруецца ў Менск: існуюць і іншыя цэнтры, таньнейшыя й зручнейшыя для працы й жыцьця. Плюс выдатная камунікацыя па ўсёй краіне. Гэтыя чыньнікі ёсьць вельмі істотнымі пры прыняцьці рашэньня пра стварэньне новых ВНУ.

І, нарэшце, мэнтальнасьць - тут ня лічыцца, што ў Лёндане ўсё змоўчкі найлепшае толькі таму, што тамака сядзіць урад.

Хаця, мушу адзначыць, што словы Оксфард, Кембрыдж, Лёндан гучаць магічна для брытыйцаў: ніхто яшчэ іміджавы чыньнік не скасоўваў. Таму, калі Вы скажаце, што навучаліся ў адным з гэтых местаў, Вы адразу набудзеце статус ґуру (умоўна кажучы). І ніхто ня будзе зьясоўваць, дзе менавіта ў Лёндане давялося піці студэнцкае піва-гарэлку.

Міт 2. Галоўнае - паступіць. У Беларусі гэта сапраўды так: болей за ўсё я працаваў менавіта перад паступнымі іспытамі. Першым годам адведваў амаль усе лекцыі, а потым, пардон, забіў. І нічога, скончыў. Хаця дзяржаўны йспыт ды абароны дыплёму давялося ладзіць амаль што па ўласным графіку: спазьніўся на іх з чарговага падарожжа. :-). І нават дапушчаць не захацелі. Але ў рэшце дазволілі. Хаця ў Брытаніі наўрад ці нават тлумачэньні б прынялі.

У Брытаніі адносна латва стацца студэнтам, але нялатва ім заставацца да канца. Паступовых іспытаў амаль што нідзе няма: пры паступленьні складаецца стандартызаваны пакет дакумэнтаў (жыцьцярыс, копіі наяўных дыплёмаў, заява, рэкамэндацыі ад пары прафэсараў, на вымогу камісіі - некалькі эсэ або тэстаў, якія папярэдне дасылаюцца кожнаму ахвочаму) - і ўсё. Часу гэта бярэ тры-чатыры гадзіны. Брытыйскія ўнівэрсытэты апастылю не вымагаюць, дарэчы: можна перакласьці самому, хаця лепей будзе прыкласьці пасьведчаньне таго, што Вы маеце нейкае падабенства моўнай адукацыі. Далей для музыкальных спэцыяльнасьцяў ідуць праслухоўваньні, на якія трэба ехаць за свае грошы, для мэдычных - нейкія іспыты, спалучаныя з сумоўямі, але тут магчымыя варыянты. Для ўсіх іншых - або нічога (тады рашэньне пра залічэньне прымаецца на падставе дасланых дакумэнтаў), або сумоўе (якое можна адбыць па тэлефоне ці Скайпе). Зазвычай для ўсіх, апроч музыкі й мэдыцыны, яно досыць фармальнае. І ўсё, ты залічаны.»»

Брытыйская адукацыя: keep walking

7

У Лёндане раніца нядзелі. Ну вуліцах пуста: наступіў апошні дзень алькаголевага маратону, які пачынаецца шточацьверу й скончваецца недзе апоўдні сёньня. Падчас крызы радоўкі перад пабамі відавочна павялічыліся. Збольшага, візуальна мне падаецца, за кошт сярэдняга веку, якія пазгублялі працу. Моладзь папросту йдзе ў фрыланс або пераскоквае на некаторы час за стойкі бараў зь іншага боку: месца на курсах бармэнаў, барыстаў, ахвіцыянтаў амаль няма, раюць запісвацца на тры месяцы наперад. Падвысілася колькасьць абвестак ва ўнівэрскіх залях, якія прапануюць вычытку ангельскамоўных тэкстаў (паколькі ў Лёндане багата студыёзусаў з-за мяжы, чыя якасьць мовы почасту пакутуе), рэпэтытарства й асыстэнцтва (падыход, калі ўнівэр наймае чалавека на, прыкладам, час іспытовае сэсіі ў дапамогу прафэсару).

Як кажа гэта дасьледаваньне, у Беларусі адна з найвялікшых студэнцкіх супольнасьцяў у Эўропе (не магу параўноўваць зь іншымі краінамі сьвету, на жаль). Але да якасьці адукацыі колькасьць народу, што зьбіраецца на першых курсах у аўдыторыях, ня мае амаль ніякага дачыненьня. Ды й пытаньне ў тым, ці патрэбна СТОЛЬКІ вучыцца, каб потым працаваць НЕ паводле сваёй спэцыяльнасьці?

Цяжка параўноўваць беларускую адукацыю з той, што існуе на Брытыйскіх Абтоках, бо фактычна мы размаўляем пра два розныя падыходы, якія фармаваліся стагодзьдзямі й, адпаведна, кіраваліся мэнтальнымі й культурніцкімі зьменамі ў грамадзтвах. Варта проста згадаць, што тут, на Выспах, традыцыі самакіраваньня, якія маюць карані ў парлямэнтарызьме, не перарываліся НІКОЛІ ад ХІІІ стагодзьдзя. А яно мае найпрасьцейшае дачыненьне да таго, чым ёсьць брытыйскія ўнівэры зараз.

Па-першае, у брытыйскіх унівэрсытэтых няма тупога начытваньня лекцыяў, як у нас (памятаю, як на адным з курсаў майго лінгвістычнага каледжу на занятках гісторыяй мы займаліся дыктоўкамі ад званка да званка, бо не было падручнікаў, хаця настаўніца была клясная). Ёсьць падзел на лекцыі й сэмінары, але лекцыі ня ў нашым сэнсе. Перад пачаткам курсу студэнт атрымвае поштай працоўны плян курсу, дзе пазначана літаратура, якую варта вычытаць ("абавязковы" сьпіс да кожнага занятку складае старонак 500, "рэкамэндаваны" - да 1000, цалкам - тысячаў да трох, колькасьць заняткаў на тыдзень - ад трох да пятнаццаці). На лекцыі прафэсар дастане падрыхтаваную загадзя мультэмэдыйную прэзэнтацыю, "павесіць" яе на экран у якасьці тла й будзе... размаўляць з студэнтамі. Менавіта размаўляць. Па тым, што яны мусілі прачытаць. А як не (а гэтае "не"слушнае амаль у ста адсотках выпадкаў, студэнты паўсюды не рыхтуюцца да заняткаў) - то будзе намагацца накіраваць дыскусію на нейкую агульную тэму. Нават калі гутарка выйдзе на ўзровень звычайнага pub chatting - нічога страшнага. Галоўнае, каб размаўлялі й дзяліліся ідэямі. У выніку падобнага падыходу прафэсару амаль ніхто не баіцца запярэчыць. Наш дэкан нават даходзіў да таго, што ў лоб казаў: "Калі Вы лічыце, што Фрэнк Ўэбстэр афэлак -то Вы так і кажыце. Толькі абгрунтуйце спасылкамі на тэорыю, каб не парушаць акадэмічных традыцый".»»

Молодые белорусские пиарщики готовы ездить на стажировку в Киев за свои деньги

4

Пиарщиком быть модно. Даже во время кризиса, когда одни боссы увольняют PR-специалистов «экономя», а другие нанимают их, чтобы выйти победителем. В Беларуси специалист по связям с общественностью ещё не всем понятная профессия, но востребованная.»»

Второй открытый студенческий PR-форум «Папараць-кветка» пройдёт 1–4 апреля 2009 года в Минске

11
Папараць-кветка

 

Второй открытый студенческий PR-форум «Папараць-кветка» пройдёт 1–4 апреля 2009 года в Минске. Организаторами форума выступили кафедра технологий коммуникации Института журналистики БГУ и Институт PR. Генеральный партнёр форума — компания VDEL.

Цель проекта – формирование и развитие студенческого PR-сообщества. Участие в PR-форуме примут студенты и преподаватели специальностей «Связи с общественностью», «Реклама», «Маркетинг», «Журналистика», PR-специалисты и топ-менеджеры Беларуси, России и Украины. »»

Стыпэндыі на атрыманьне PhD ад унівэрсытэта Ўэстмінстэра

5

Унівэрсытэт Ўэстмінстэра (Лёндан) прапануе дваццаць поўных стыпэндыяў на атрыманьне ступені PhD па наступных кірунках:

Стыпэндыя перадугледжвае поўнае пакрыцьцё коштаў навучаньня ды 15 000 фунтаў штогоду на тэрмін максымум у тры гады.

Па болей падрабязную інфармацыю прашу зьвяртацца сюды. Скласьці заяву можна вось тутака. Тэрмін складаньня заяваў выбягае 3-га сакавіка. »»