стипендии

Стыпэндыі на выкананьне кароткатэрміновых праектаў ва Ўнівэрсытэце Мічыгану (ЗША)

6

Грамадзяне Ўкраіны, Беларусі, Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Казастану, Летувы, Малдовы й Славаччыны, а таксама грамадзяне Расеі-жыхары Каралявецкага абводу, што маюць ступень PhD (кандыдата ва ўсходне-эўрапэйскай сыстэме) запрашаюцца да складаньня прапановаў на фундаваньне кароткатэрміновых (2-4 тыдні) праектаў да выкананьня на базе Ўнівэрсытэту Мічыгану. Праекты маюць выконвацца ў супрацы з партнэрам з Унівэрсытэту ды могуць быць як дасьледчымі (research), так і навучальнымі (teaching). Пэрыяды выкананьня - альбо студзень-красавік, альбо верасень-сьнежань 2010 года.

Прапанаваныя праекты могуць датычыць любой дзядзіны, у якой працуе Ўнівэрсытэт.

Заяўнікі маюць знайсьці сабе партэра ва Ўнівэрсытэце, які будзе ўвадначасьсе й навуковым кіраўніком.»»

Інстытут еўрапейскай палітыкі прапануе стыпендыі для дактарантаў і маладых дактароў з Беларусі

5

(Знайшоў абвестку на старонцы Белапану :-). Дакладней кажучы, яна мне самахоць ўвалілася ў скрынку rss-чытальніка. Праўда, трохі папрацаваць і тутака давялося, бо калегі не падалі чамусьці спасылку на старонку, дзе трэба складаць заявы)

Інстытут еўрапейскай палітыкі (IEP, Берлін) прапануе стыпендыі для дактарантаў і маладых дактароў з Беларусі для напісання працы ў межах навучальнай праграмы па еўрапейскай бяспецы.

Стыпендыя для правядзення даследавання на працягу трох-чатырох тыдняў у Берліне ўключае пражыванне, праезд, сродкі на кішэнныя расходы, аднаразовую выплату ад 3 тыс. еўра, а таксама магчымую кароткачасовую камандзіроўку ў Брусель для правядзення інтэв'ю і даследаванняў .

Праграма доўжыцца з лютага 2009 года па жнівень 2010 года ў супрацоўніцтве з фондам "Фальксваген". Апошні тэрмін падачы заяў — 20 сакавіка 2009 года.

Болей падрабязна з умовамі ўдзелу, мэтавай аўдыторыяй праграмы ды працэдурай складання заяў можна пазнаёміцца на вось гэтай старонцы Інстытута Еўрапейскай Палітыкі.

(зыходнік ад "Белапану")

Стыпэндыі на атрыманьне PhD ад City University (Лёндан)

5

(выкладаю, на жаль, запозна, але конкурс на стыпэндыі адбываецца штогоду, так што як нехта ня дасьць рады ў сёлета, то можа паспрабаваць налета)

Унівэрсытэт Сіці (City University - назва паходзіць не ад мескага статусу ўнівэрсытэту, а яго месцазнаходжаньня каля вядомага фінасавага цэнтру брытыйскае сталіцы) штогоду прапануе некалькі стыпэндыяў для студэнтаў як з ЭЗ, так і з краінаў па-за ягонымі межамі для фінасаваньня навучаньня на атрыманьне ступені PhD. У рамах стыпэндыі кошт адукацыі пакрываецца цалкам; апроч гэтага, студэнт атрымлівае £14 000 штогоду на пакрыцьцё арэнды ды жыцьцёвых выдаткаў ды £1 000 на адведзіны профільных канфэрэнцыяў у Брытаніі. Памер стыпэндыі пераглядаецца штогоду ў мэтах кампэнсацыі інфляцыі. Пасьпяховыя кандыдаты атрымліваюць стыпэндыю на год наперад; працяг фінансаваньню залежыць ад іхных посьпехаў у бягучым годзе.

Заявы на прыймо на PhD можна складаць у якую-заўгодна школу (факультэт) унівэрсытэту.

Болей падрабязную інфармацыю можна знайсьці тутака.»»

Стыпэндыі Інстытута навук чалавека (Аўстрыя)

6

Інстытут навук чалавека (пераклад мой, у арыгінале назва ўстановы гучыць як Institut für die Wissenschaften vom Menschen) прапануе шэраг стыпэндыяў для жыхароў эўрапейскіх краінаў (пад кожную стыпэндыю акрасьляецца свой геаграфічны абшар, але збольшага мы трапляем пад бальшыню праграмаў, слова "эўрапейскі" тут ужываецца ў якасьці геаграфічнага, а не эўразьвязаўскага азначэньня).

Прыймо заяваў па большае частцы стыпэндыяў 'шчэ адкрытае. Стыпэндыі прапануюцца штогоду.

Стыпэндыі на атрыманьне PhD ад унівэрсытэта Ўэстмінстэра

5

Унівэрсытэт Ўэстмінстэра (Лёндан) прапануе дваццаць поўных стыпэндыяў на атрыманьне ступені PhD па наступных кірунках:

Стыпэндыя перадугледжвае поўнае пакрыцьцё коштаў навучаньня ды 15 000 фунтаў штогоду на тэрмін максымум у тры гады.

Па болей падрабязную інфармацыю прашу зьвяртацца сюды. Скласьці заяву можна вось тутака. Тэрмін складаньня заяваў выбягае 3-га сакавіка. »»

Стыпэндыя на атрыманьне МА у мэдыях

5

У гэтай абвестцы гаворка пойдзе пра стыпэндыю на атрыманьне магістэрскай ступені ў мэдыях у Нямеччыне.

В этом объявлении разговор пойдёт про стипендию на получение магистерской степени в области медия в Германии. »»

Конкурс на стипендии Киркланда

5

Польско-Американский Фонд Свободы (Спонсор программы) и Польско-Американская Комиссия Фулбрайта (Администратор программы) объявляют открытый конкурс для кандидатов из Украины, Беларуси, России, а также Армении, Азербайджана, Грузии, Казахстана и Молдовы на  получение СТИПЕНДИЙ им. ЛЭЙНА КИРКЛАНДА в 2009/2010 учебном году.

Главной целью стипендиальной Программы им. Лэйна Киркланда (Lane Kirkland Scholarship Program) является распространение опыта Польши в области системной трансформации. Программа реализуется в рамках двухсеместрового курса обучения (для лиц с высшим образованием) в высших учебных заведениях Польши, а также 2-4 недельных профессиональных стажировок в государственных и частных учреждениях и организациях.»»