Грузия

Стандарты беларускай журналістыкі на маленькім прыкладзе

1

Я, натуральна, разумею, што найбуйнейшаму беларускаму парталу ТУТ кропка бай магчыма не хапае людзей, каб спраўджаць усе навіны на слушнасьць. Але мне падаецца, што не рабіць гэтага пры працы з сучаснымі расейскімі рэсурсамі ёсьць рызыкоўна абвінавачаньнямі ў непрафэсіяналізме.  »»

Грузія адмовілася ад удзелу ў Еўрабачанні

8

Не паспеў я ўчора напісаць пра тое што песню 'We Don't Wanna Put In' - не пусцілі на Еўрабачанне - а вось калі ласка, новая навіна: Грузія адмовілася ад удзелу ў Еўрабачанні. Аб гэтым заявілі арганізатары конкурса з грузінскага боку. Было заяўлена што "калектыў адмаўляецца ўносіць змены ў тэкст песні". Хе-хе!

Увогуле ў гэтым годзе не Еўрабачанне а цырк нейкі. Расію прадстаўляе украінка (ну гэта ладна) - але ж яна яшчэ і спяваць будзе па-украінску. Трэш карацей нейкі! Можа і ў нашага Пеці ёсць які шанец... Ну а чаму б не?

Падтрымка Калякіным незалежнасьці П.А. й Абхазіі

0

Заклік спадара Калякіна падтрымаць Расею ў вызнаньні незалежнасьці Паўднёвае Асэтыі ды Абхазіі мо й ня выклікаў бы цэлую завіруху абурэньня, калі б не ягоныя словы наконт таго, што "Беларусь таксама атрымала незалежнасьць дзіўным чынам, калі тры чалавекі ў Пушчы падпісалі пагадненьне (гаворка вядзецца аб Белавескіх ўгодзінах)". Пад артыкулам усчалася завіруха, якая перакінулася й на блаґасфэру. Як, адзін зь лідэраў АДС??? Каго вы туды набіраеце, выгуквала сеціўная грамада.»»

Трохі крэдытаў

0

Тут усё аб Грузіі ды аб Грузіі, але я не магу не згадаць тых людзей, дзякуючы якім я заўжды меў інфармацыю "зь першых рук". Некаторыя блоґі я падаваў раней, але зараз насьпеў час згадаць блоґераў, якія пастачалі інфармацыю зь месцаў падзеяў.»»

Кітай супраць Расеі: удар чырвонага дракона

0

Вельмі мне падабаецца аналіз watcher-interio: узважліва, памяркоўна, крытычна, апрацоўка шматлікіх крыніцаў. Чарговы артыкул - аб расейскім "абломе" зь Кітаем ды ШАС. Дарэчы, вы ведалі, што Ўладзівасток сапраўды называўся Бэйшанвэй? Я - не. Чытаем!

Расея ў глябальнай ізаляцыі: працяг......

0

...і спадзяюся, не апошні.»»

Сьвет супраць Расеі: наступствы вызнаньня Абхазіі й Паўднёвае Асэтыі

0

Кіраўнік МЗС Вялікае Брытаніі Дэвід Мілібэнд заклікае дэмакратычныя краіны аб'яднацца ў кансорцыюм з мэтай асуджэньня вызнаньню Расеяй незалежнасьці Абхазіі й Паўднёвае Асэтыі. "Сёньняшнее вызнаньне незалежнасьці Абхазіі ды Паўднёвае Асэтыі зьяўляецца неапраўданым ды непрымальным", - заявіў Мілібэнд. 27-га жніўня ён адведае Ўкраіну, дзе мае намер пагутарыць з партнэрамі аб стварэньні як мага болей шырокае кааліцыі супраць расейскае агрэсіі ў Грузіі.»»

Независимость Южной Осетии и Абхазии. Ну-ну.

0

Россия в одностороннем порядке признала независимость Абхазии и Южной Осетии. При этом были проигнорированы необходимые мероприятия с проведением международных переговоров по данному вопросу.

Слава Богу, вроде пока что у наших товарищей из МИДа (точнее у "Сами знаете кого") пока хватает мозгов выдержки не суваться в это дело.  Ну если не считать высказываний всяких Костянов, типа "Россию не в чем упрекать. Неужели США и Запад забыли, как признали независимость Косова, как бомбили Югославию, продолжают бомбить Ирак, забыли Афганистан? Будь моя власть, я поступил бы от имени Беларуси так же, как президент России"»»

Blog.oneworld.am - журналістоўскі блоґ аб Грузіі

0

Blog.oneworld.am - ангельскамоўны блоґ незалежнага армянскага карэспандэнта брытыйскага паходжаньня Оньніка Крыкарана. Блоґ зьмяшчае плойму інфармацыі (клясычна пабудаваныя фотарэпартажы з разьлеглымі прафэсійнымі камэнтарамі) што да вайны ў Грузіі менавіта з пункту гледжаньня карэспандэнта, змушанага прарывацца праз новаўсталяваныя блёк-пасты, шукаць абыходныя шляхі, каб трапіць у рэгіёны, закранутыя вайной, падарожнічаць па вёсках да лягерох уцекачоў дзеля здабычы інфармацыі. Карацей, раю. »»

Грузія: расповяд журналіста

0

Пасьля суботняе правальнае спробы ўвайсьці ў акупаванае расейцамі места Ґоры разам з канвоем, арганізаваным эстонскім МЗС ды Эўразьвязам,  мы атрымалі іншую магчымасьць зрабіць гэта па двох днях чаканьня, калі Масква абвясьціла, што яна адкліча свае войскі з Ґоры тым жа ж днём. Ніхто ня даў абвестцы веры, але на ўсялякі выпадак размаітая група журналістаў накіравалася ў Ґоры. Група "Ройтэрз" пастанавіла выехаць а сёмай гадзіне раніцы, AFP - трохі пазьней, а палове на дзясятую.»»