биографии

Міхал Казімір Агінскі (частка 3)

0

працяг. частка 1.   Частка 2.

Мы спыніліся на тым моманце, калі Міхал Казімір Агінскі, пасля некалькіх гадоў праведзеных у Еўропе, вяртаецца ў ВКЛ. Гэта адбылося прыкладна ў 2 палове 1786 года.

Пасяджэнні Вялікага сейма 1788 г. сталі арэнай апошняй значнай палітычнай акцыі Агінскага, скіраванай супроць Расіі. Тут ён разлічваў на дапамогу Прусіі, асабліва Фрыдрыха Вільгельма II, з якім падтрымліваў масонскія сувязі. У верасні 1788 г. гетман устанавіў кантакты з Берлінам, пасылаў туды з сакрэтнай місіяй свайго палітычнага дарадцу палкоўніка Ляхніцкага, які замяніў у гэтай ролі Хамінскага. Планы гетмана былі скіраваны на заключэнне саюзу з Прусіяй і на атрыманне яе падтрымкі для штучнага павелічэння войска, якое засталося б пад камандаваннем гетмана, а не сейма ці караля. »»

Міхал Казімір Агінскі (частка 2)

0

Працяг. частка 1.

Прыкладна ў 1765, пасля вяртання на радзіму, Агінскі прыступіў да стварэння сваёй «сядзібы музаў», пра якую гаворка пойдзе пазней, а таксама да ажыццяўлення многіх дарагіх яго сэрцу «цывілізатарскіх» праектаў, якія, мабыць, і зрабілі яго адным з вельмі заслужаных людзей — тых, хто першымі пракладвалі дарогу да ідэалаў Асветніцтва.»»

Міхал Казімір Агінскі (частка 1)

0

Міхал Казімір Агінскі нарадзіўся ў Казельску ў 1728 г. як сын Тадэвуша Юзафа, троцкага ваяводы, і яго жонкі Ганны, роджанай Вішнявецкай. Нашчадак старажытнага княжацкага роду.»»

Доктар філасофіі з Палянаў (частка 3)

0

пачатак ТУТ і ТУТ

Мы пакінулі нашага героя, Тамаша Грыба ў Празе, у той момант калі ён дакладна зразумеў што вяртанне на радзіму немагчыма.»»

Доктар філасофіі з Палянаў (частка 2)

0

пачатак ТУТ

Такім чынам мы спыніліся на тым моманце, калі Тамаша Грыба, пасля чарговага арышту разам з паплечнікамі і жонкай Паўлінай Мядзёлкай адправілі пад аховай у цэнтральную Польшчу. Па дарозе на захад сябры Тамаша праламалі падлогу ў вагоне і ўцяклі. Тамаш не рызыкнуў на ўцёкі, бо ў адным з суседніх вагонаў вязлі ў невядомасць яго жонку, яго "мілую журавінку", як пяшчотна называў ён сваю каханую. Паўліна не ацаніла яго ахвяры і ў далейшым назвала мужа крыўдным словам "баязлівец".»»

Доктар філасофіі з Палянаў (частка 1)

0

Імя Тамаша Грыба згадваецца нават у гісторыка-дакументальнай хроніцы "Памяць", але нажаль, мала вядома жыхарам тутэйшых палестынаў. А вось пра яго жонку, Паўліну Мядзёлку, нават школьнік раскажа як пра таленавітую акторку, першую выканаўцу ролі Паўлінкі ў аднайменнай п'есе Янкі Купалы. Пра тое, што знакаміты беларускі пясняр сімпатызаваў прыгожай актрысе, згадваюць у сваіх мемуарах многія іх сучаснікі. Аднак руку і сэрца Паўліна аддала апальнаму міністру апальнага ўрада, па паходжанні - селяніну, Тамашу Грыбу.»»