Главная | Группы | Форумы | LIVE! | Рейтинг | RSS каналы | Лаборатория | Контакт | Помощь | О сайте
Главная | Группы | Форумы | LIVE! | Рейтинг | RSS каналы | Лаборатория | Контакт | Помощь | О сайте
Без камэнтараў :-)
Толькі не ўспрымайце як рэкляму (ды й нельга, у гэтай кніжкі толькі 150 асобнікаў накладу), але ня мог ня выкласьці. І гэта піша чалавек з Смаленску, а не зь Беларусі. Адчуйце розьніцу, што называецца.
"Расейцы й беларусы - ніякія не браты. І нават не дваюрадныя".
Сымбалічна: паводле паведамленьню ўплывовае польскае ґазэты 'Жэч Паспаліта', цэнтральная вуліца сталіцы Чачэніі - Грознага - ад сёньня мае называцца праспэктам Уладзіміра Пуціна. Паводле словаў мэра Грознага, такім чынам муніцыпалітэт хоча падкрэсьліць заслугі былога расейскага прэзыдэнта й сапраўднага прэм'ера Расеі ў 'змаганьні з тэрарызмам, адбудове чачэнскае гаспадаркі й сацыяльнага сэктару'.
Старая баяністая показка ў якасьці эпіграфу:
- Папа, папа, скажи, почему по-французски говорят "ПарИ", а по-русски - "ПариЖ"?
- Это потому, сынок, что у нас всё через Ж.
Усе насамрэч былі ўпэўненыя ў тым, што-ткі нехта пройдзе ў парлямэнт. Ну ня можа такога быць, каб не прайшоў. Столькі ласкавых словаў сказана аб АБСЭ, пайшлі на некаторыя (дробныя, але неўяўляльныя ў 2004-ым) саступкі ў тым, што датычыла этэру для кандыдатаў. І тут - на, прыехалі. У парлямэнце 0 апазыцыі, усе 110 кандыдатаў абраныя ў першым туры.
Заклік спадара Калякіна падтрымаць Расею ў вызнаньні незалежнасьці Паўднёвае Асэтыі ды Абхазіі мо й ня выклікаў бы цэлую завіруху абурэньня, калі б не ягоныя словы наконт таго, што "Беларусь таксама атрымала незалежнасьць дзіўным чынам, калі тры чалавекі ў Пушчы падпісалі пагадненьне (гаворка вядзецца аб Белавескіх ўгодзінах)". Пад артыкулам усчалася завіруха, якая перакінулася й на блаґасфэру. Як, адзін зь лідэраў АДС??? Каго вы туды набіраеце, выгуквала сеціўная грамада.
Тут усё аб Грузіі ды аб Грузіі, але я не магу не згадаць тых людзей, дзякуючы якім я заўжды меў інфармацыю "зь першых рук". Некаторыя блоґі я падаваў раней, але зараз насьпеў час згадаць блоґераў, якія пастачалі інфармацыю зь месцаў падзеяў.
Вельмі мне падабаецца аналіз watcher-interio: узважліва, памяркоўна, крытычна, апрацоўка шматлікіх крыніцаў. Чарговы артыкул - аб расейскім "абломе" зь Кітаем ды ШАС. Дарэчы, вы ведалі, што Ўладзівасток сапраўды называўся Бэйшанвэй? Я - не. Чытаем!
...і спадзяюся, не апошні.
Кіраўнік МЗС Вялікае Брытаніі Дэвід Мілібэнд заклікае дэмакратычныя краіны аб'яднацца ў кансорцыюм з мэтай асуджэньня вызнаньню Расеяй незалежнасьці Абхазіі й Паўднёвае Асэтыі. "Сёньняшнее вызнаньне незалежнасьці Абхазіі ды Паўднёвае Асэтыі зьяўляецца неапраўданым ды непрымальным", - заявіў Мілібэнд. 27-га жніўня ён адведае Ўкраіну, дзе мае намер пагутарыць з партнэрамі аб стварэньні як мага болей шырокае кааліцыі супраць расейскае агрэсіі ў Грузіі.